«Ганаровы архівіст Беларусі» — нагрудны знак адрознення Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі. Заснаваны пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2024 года № 45.

Гісторыя Першы раз нагрудны знак «Ганаровы архівіст Беларусі» заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2003 года № 317. Аднак ужо ў 2007 годзе ён скасаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2007 года № 23.

У 2024 годзе знак адноўлены на ўзроўні ведамаснага акта — пастановай Міністэрства юстыцыі № 45.

Статут Нагрудным знакам узнагароджваюцца супрацоўнікі архіўных устаноў і іншых арганізацый, а таксама іншыя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне, якія ўнеслі значны асабісты ўклад у развіццё архіўнай справы і справаводства.

Рашэнне аб узнагароджанні прымаецца Міністэрствам юстыцыі. Узнагароджанне адбываецца ва ўрачыстай абстаноўцы. Работнікі Дэпартамента і рэспубліканскіх архіўных устаноў разам са знакам атрымліваюць грашовае заахвочванне ў памеры дзесяці базавых велічынь.

Знак носіцца на правым баку грудзей пасля дзяржаўных узнагарод і ведамасных нагрудных знакаў Міністэрства юстыцыі.

Апісанне Нагрудны знак мае выгляд падвескі-медальёна дыяметрам 30 мм. У цэнтры размешчаны выявы пяра, скрутка і лістоў паперы, што ўтвараюць літару «А». Кампазіцыя аздоблена стылізаваным вянком. Элементы выкананыя з металу жоўтага і белага колеру з рэльефнай прапрацоўкай дэталяў.

Знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з калодкай прамавугольнай формы памерам 23 × 11 мм, пакрытай чырвонай эмаллю. На калодцы замацавана металічная лаўровая галінка жоўтага колеру. На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання да адзення.

Адваротны бок знака мае гладкую паверхню з рэльефным надпісам «ДЭПАРТАМЕНТ ПА АРХІВАХ І СПРАВАВОДСТВЕ МІНІСТЭРСТВА ЮСТЫЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і пазнакай «№», пад якой гравіруецца парадкавы нумар узнагароды.

Крыніцы

Катэгорыя:Нагрудныя знакі Беларусі Катэгорыя:Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:З’явіліся ў 2003 годзе Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2024 годзе Катэгорыя:2024 год у Беларусі