Сяргей Антонавіч Юрчанка (, в. Ермалавічы, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — , Магілёў) — беларускі архівіст, удзельнік партызанскага руху ў Беларусі.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1921 годзе ў вёсцы Ермалавічы Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1940 годзе скончыў Магілёўскае педагагічнае вучылішча. Да пачатку вайны працаваў настаўнікам у пачатковай школе.

З 6 жніўня 1943 па 5 ліпеня 1944 года змагаўся ў партызанах: спачатку быў камандзірам аддзялення атрада, потым — 121-га партызанскага палка імя Асмана Касаева, які дзейнічаў на тэрыторыі Бялыніцкага і Магілёўскага раёнаў.

14 ліпеня 1944 года прыняты на пасаду навуковага супрацоўніка ЦДГА НКУС БССР у Магілёве. У жніўні 1944 года прызначаны в.а. начальніка архіва, а ў верасні 1945 года зацверджаны начальнікам. Актыўна ўдзельнічаў у аднаўленні архіва: арганізаваў рамонтныя працы, рыхтаваў памяшканні для захоўвання дакументаў і працы супрацоўнікаў, кіраваў пошукам і вяртаннем дакументаў, вывезеных акупацыйнымі ўладамі ў Рыгу, а таксама іх навукова-тэхнічнай апрацоўкай і аднаўленнем страчанага даведачнага апарату. У 1945 годзе ўдзельнічаў у складанні актаў аб знішчэнні архіўных матэрыялаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.

У студзені 1946 года быў звольнены з пасады начальніка ЦДГА. Пазней працаваў у іншых установах Магілёва.

Памёр у Магілёве.

Узнагароды У 1985 годзе Сяргей Юрчанка быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

Крыніцы

Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны