Міхаіл Фёдаравіч Шпакаў (, в. Вербіж, Чэрыкаўскі раён, Магілёўская вобласць — , Магілёў) — беларускі вайсковец, службовец, архівіст.

Біяграфія Нарадзіўся 25 кастрычніка 1923 года ў вёсцы Вербіж Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У ліпені 1941 года быў курсантам, удзельнічаў у бітве пад Масквой, дзе атрымаў цяжкае раненне. Пасля выздараўлення скончыў спецшколу ЦК КП(б)Б. У 1942—1943 гадах служыў камандзірам узвода партызанскага атрада № 19 Магілёўскай вобласці, у 1943—1944 гадах — камендантам аператыўнай групы Беларускага штаба партызанскага руху.

У 1944—1953 гадах працаваў ва Упраўленні МУС па Магілёўскай вобласці на кіруючых і адміністрацыйных пасадах. У 1953 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут, пасля чаго ў 1953—1957 гадах працаваў старшым цэнзарам Другога аддзела Магілёўскага аблліта.

30 студзеня 1957 года прызначаны начальнікам ЦДГА МУС БССР у Магілёве. Пад яго кіраўніцтвам у 1959 годзе быў выдадзены даведнік па фондах архіва. З 28 сакавіка 1964 па 29 кастрычніка 1965 года працаваў загадчыкам аддзела агульных фондаў ЦДГА БССР у Мінску.

Памёр года ў Магілёве.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны I ступені», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За Перамогу над Германіяй», «ХХХ гадоў Савецкай Арміі і Флоту» і інш..

Крыніцы

Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Маскву