Іван Васілевіч Рошчын (, в. Віхляеўка, Варонежская вобласць — , в. Верхні Кардаіл, Валгаградская вобласць) — савецкі вайсковец, архівіст.
Біяграфія Нарадзіўся 11 лістапада 1908 года ў вёсцы Віхляеўка Байчураўскага (Барысаглебскага) раёна Варонежскай вобласці.
У 1939 годзе скончыў рабфак, у 1941 годзе — Вышэйшы ваенна-педагагічны інстытут Чырвонай Арміі імя М. Калініна. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з ліпеня 1941 года па май 1945 года, змагаўся на Паўночна-Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Вайну скончыў на рацэ Эльбе, у горадзе Таргаў, дзе прысутнічаў пры сустрэчы з амерыканскімі войскамі.
Да 1956 года працягваў службу ў Савецкай Арміі, атрымаў званне падпалкоўніка. Садзейнічаў перадачы ў Беларусь выратаваных кніжных фондаў.
У 1957 годзе прызначаны начальнікам Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці. У 1964—1968 гадах — першы дырэктар ЦДГА БССР у Мінску, у 1968—1971 гадах — першы дырэктар мемарыяльнага комплексу «Хатынь», філіяла Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Падчас працы ў архівах займаўся даследаваннем дакументаў па гісторыі медыцыны, адукацыі і літаратуры дарэвалюцыйнай Беларусі, удзельнічаў у падрыхтоўцы і выданні зборнікаў дакументаў.
Памёр года ў вёсцы Верхні Кардаіл Нова-Мікалаеўскага раёна Валгаградскай вобласці.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, а таксама медалямі «За баявыя заслугі», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Кёнігсберга», «За Перамогу над Германіяй», «ХХХ гадоў Савецкай Арміі і Флоту» і інш..
Крыніцы
Катэгорыя:Архівісты Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі сустрэчы на Эльбе