«Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» — нагрудны знак Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2001 года № 757.

Статут Нагрудным знакам узнагароджваюцца работнікі арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якія ўзорна выконваюць працоўныя абавязкі, паспяхова вырашаюць задачы, пастаўленыя перад галіной, і маюць стаж працы не менш за 10 гадоў.

Парадак прадстаўлення да ўзнагароды вызначаецца Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі, рашэнне аб узнагароджанні афармляецца яго загадам.

Знак і пасведчанне ўручаюцца Міністрам жыллёва-камунальнай гаспадаркі або яго намеснікамі ва ўрачыстай абстаноўцы.

Асобы, узнагароджаныя нагрудным знакам, уносяцца ў Кнігу працоўнай славы Музея жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Нагрудны знак можа быць адабраны ў выпадку ўчынення наўмыснага злачынства або грубага дысцыплінарнага праступку.

Запісы аб узнагароджанні і аб пазбаўленні ўносяцца ў працоўную кніжку.

Знак носіцца на правым баку грудзей пасля ордэнаў і медалёў, а пры іх адсутнасці — на іх месцы.

Паўторнае ўзнагароджанне не прадугледжана, дублікаты пры страце не выдаюцца.

Апісанне Нагрудны знак мае выгляд авала памерам 30 × 32 мм. У цэнтры размешчаны лагатып Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, абрамлены лаўровым вянком. Над вянком знаходзіцца надпіс «ГАНАРОВЫ РАБОТНІК», у ніжняй частцы — «ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ».

Знак пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з калодкай прамавугольнай формы памерам 12 × 24 мм з выявай лаўровай галіны.

Знак і калодка вырабляюцца з металу залацістага колеру. Поле знака пакрыта эмаллю белага колеру, лагатып і калодка — чырвонай эмаллю, палі надпісаў зацямнёныя.

Адваротны бок мае гладкую паверхню з рэльефным надпісам «МІНІСТЭРСТВА ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» і пазнакай «№», пад якой гравіруецца парадкавы нумар узнагароды.

Крыніцы

Катэгорыя:Нагрудныя знакі Беларусі Катэгорыя:Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2001 годзе Катэгорыя:2001 год у Беларусі