Каліна Віктараўна Капуцкая (нар. , Слуцк) — беларуская педагог і дэпутатка.
Біяграфія Нарадзілася 16 лютага 1975 года ў горадзе Слуцку Мінскай вобласці.
Скончыла Салігорскае педагагічнае вучылішча, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы.
Працавала выхавальніцай групы падоўжанага дня, педагогам-арганізатарам СШ № 11 г. Слуцка; настаўніцай гісторыі сярэдняй школы № 1 імя Янкі Купалы г. Маладзечна; дырэктаркай сярэдняй школы № 9 г. Маладзечна. Дырэктарка сярэдняй школы № 14 г. Маладзечна.
Дэпутатка Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.
Была членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання.
Узнагароды Узнагароджана ганаровай граматай Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, граматай Міністэрства адукацыі, ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама, Маладзечанскага райсавета, РГА «Белая Русь», ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі; адзначана падзякамі старшыні Мінскага аблвыканкама і начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.
Крыніцы
Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў