Давід Лурыя (1798, Быхаў – 1855, Быхаў) - рабін, каментатар і лінгвіст, адзін з найвялікшых знаўцаў Торы свайго пакалення. Быў аўтарам каментарыяў да Вавілонскага Талмуда.

Біяграфія Нарадзіўся ў заможнай сям'і ў Быхаве. Яго род паходзіў ад Саламона Лурыі, які сцвярджаў, што паходзіць ад талмудыста ХІ ст. Рашы, і надалей — ад цара Давіда. У 12 гадоў пераехаў вучыцца ў Вільню ў сувязі са шлюбам па дамоўленасці, які ён заключыў у 13 гадоў. У 18 гадоў вярнуўся ў Быхаў і спрыяў стварэнню там ешыбота.

Быў вядомы сваёй выдатнай памяццю, што дазваляла яму складаць творы, у якіх параўноўваліся розныя тэкставыя варыянты Талмуда і мідрашаў .

Ва ўзросце 40 гадоў стаў ахвярай паклёпу. Яго лісты і ўрыўкі з каментарыяў да Піркея дэ-рабі Эліэзера былі падробленыя, каб сведчыць пра нібыта заклік да паўстання супраць Расійскай імперыі. Быў зняволены на шэсць месяцаў у Шлісельбургскай турме, пасля чаго яго імя было ачышчана. Мяркуецца, што матывам паклёпу стаў канфлікт паміж рознымі сем'ямі ў Быхаве.

Лічыўся адным з лідараў усходнееўрапейскага яўрэйства ў эпоху пасля Віленскага гаона і актыўна ўдзельнічаў у грамадскіх справах. У 1846 годзе сустрэўся з Майсеем Мантэфіёрэ, каб паведаміць яму пра становішча расійскіх яўрэяў у той час. Таксама асудзіў рэфарматарскіх яўрэяў таго часу за змяненне некаторых частак малітвы.

Спасылкі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце Катэгорыя:Памерлі ў 1855 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1798 годзе