Барыс Эмануілавіч Хайкін () — савецкі дырыжор, музычны педагог. Народны артыст СССР (1972). Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (дзве — 1946, 1951)

Біяграфія Нарадзіўся ў Мінску, у сям’і ганаровага грамадзяніна Эмануіла Майсеевіча (Мендла Мойшавіча) Хайкіна (1868—1935), ураджэнца Новааляксандраўска, агранома і педагога, які ў 1907 годзе заснаваў у Мінску прыватнае яўрэйскае рэальнае вучылішча Хайкіна, у якім вучыліся абодва яго сыны. Маці — Флора Абрамаўна (Фрадл Шмуэль-Абелеўна) Хайкіна (народжаная Боршч, пасля Баршч; 1871 -—?), родам з Вільні, настаўніца французскай мовы у гэтым жа вучылішчы. Бацькі заключылі шлюб у 1899 годзе ў Вільні, дзе ў 1900 годзе нарадзіўся іх старэйшы сын Майсей; у 1901 годзе яны пасяліліся ў Мінску. У 1915 годзе сям’я была эвакуіравана разам з бацькавым вучылішчам у Пензу, дзе Барыс Хайкін у 1915—1919 гадах навучаўся ў гарадскім музычным вучылішчы ў класе піяніста Льва Саламонавіча Шора. У 1918 годзе пабудаваны ў 1912 годзе будынак прыватнага яўрэйскага рэальнага вучылішча Хайкіна на рагу Крамнай і Багадзельнай вуліц у Мінску быў нацыяналізаваны і пасля перададзены Беларускаму ўніверсітэту імя У. і. Леніна (у памяшканні вучылішча размясціўся факультэт грамадскіх навук). Сям’я Хайкіных у Мінск больш не вярнулася і ў 1919 годзе пасялілася ў Маскве.

У 1928 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю ім. П. І. Чайкоўскага па класах дырыжыраванне і фартэпіяна.

Па заканчэнні навучання стаў дырыжорам Опернага тэатра імя К. С. Станіслаўскага (цяпер Маскоўскі музычны тэатр імя К. С. Станіслаўскага і Вл. І. Неміровіча-Данчанкі), дзе працаваў на працягу сямі гадоў (1928—1935, з 1933 — загадчык музычнай часткі, з 1935 — галоўны дырыжор). Канстанцін Станіслаўскі зрабіў значны ўплыў на творчыя прынцыпы маладога дырыжора. Сярод яго пастановак гэтага перыяду — «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні і «Кармэн» Ж. Бізэ.

У 1936 годзе пераехаў у Ленінград, дзе заняў пасаду мастацкага кіраўніка і галоўнага дырыжора Ленінградскага Малога Опернага тэатра (цяпер Міхайлаўскі тэатр), а таксама стаў выкладаць у Ленінградскай кансерваторыі (прафесар). Пад яго кіраваннем адбыліся прэм’еры опер Дзмітрыя Кабалеўскага «Кола Бруньён» (1938) і Івана Дзяржынскага «Паднятая цаліна» (1937), а таксама шматлікія пастаноўкі рускай класікі — опер М. П. Мусаргскага, П. І. Чайкоўскага і М. А. Рымскага-Корсакава.

У 1943 годзе ўзначаліў Ленінградскі тэатр оперы і балета ім. Кірава (цяпер Марыінскі тэатр), дзе таксама выконваў новыя творы савецкіх кампазітараў, такія як оперы «Дуэнья» (1946) і «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1948) Сяргея Пракоф’ева, «Сям’я Тараса» Д. Кабалеўскага (1950), «Князь-возера» І. Дзяржынскага, «Дзекабрыст» Юрыя Шапорына (1953) і інш.

Быў звольнены з тэатра ў сувязі з кампаніяй па барацьбе з касмапалітызмам. У 1954 годзе вярнуўся ў Маскву, дзе стаў дырыжорам Вялікага тэатра.

Гастраляваў у Будапешце, Берлінае, Бухарэсце, Антверпене, Ясах і іншых гарадах Еўропы. Некалькі разоў атрымліваў запрашэнне кіраваць замежнымі пастаноўкамі расійскіх опер «Хаваншчына» ў Фларэнцыі (1963), «Пікавай дамы» ў Лейпцыгу (1964), а таксама дырыжыраваў операмі «Яўген Анегін» (1960, Прага, Брно, Браціслава) і «Фаўст» Шарля Гуно (Румынія).

Таксама паспяхова выступаў як сімфанічны дырыжор — у 1966 годзе ў Італіі адбыліся гастролі аркестра Ленінградскай філармоніі пад яго кіраваннем.

Адзін з найбуйнейшых дырыжораў СССР. Асноўныя дасягненні звязаны з інтэрпрэтацыяй рускай, італьянскай і французскай опернай класікі. Валодаў непераўзыдзеным артыстызмам, добрым выканальніцкім густам і разуменнем стылю. У яго оперных пастаноўках арганічна спалучаліся драматычная і музычная складнікі.

У 1925—1928, 1930—1936, 1954—1966 і ў 1971—1978 гадах выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (кафедра дырыжорскага майстэрства) (з 1954 года-прафесар). У 1935—1936 гадах — дырыжор опернай студыі Маскоўскай кансерваторыі.

Аўтар звыш 250 артыкулаў па пытаннях музычнага мастацтва.

Памёр 10 мая 1978 года ў Маскве. Пахаваны пасля крэмацыі на Новых Данскіх могілках.

Сям’я Брат — Сямён Эмануілавіч Хайкін (1901—1968), фізік, радыёастронам, доктар фізіка-матэматычных навук (1935). Пляменнік — Майсей Сямёнавіч Хайкін, фізік. Зводны (ад другога шлюбу бацькі) і адначасова траюрадны брат — Віктар Яфімавіч Ардоў, пісьменнік. Першая жонка — Соф’я Навумаўна Хайкіна (народжаная Сарра Нухімаўна Эндэльман, у першым шлюбе Разумава; 1894—1966), піяністка, канцэртмайстар, дачка вольнапрактыкуючага ўрача ў Ізмаіле Бесарабскай губерні Нухіма Шмаевіча Эндэльмана. У Барыса Хайкіна было двое прыёмных дзяцей ад першага шлюбу жонкі, адзін з якіх — Георгій Мікалаевіч Разумаў (1916—1984), кінааператар. Другая жонка — Ала Георгіеўна Хайкіна (1928—2005). Сын — Віктар Барысавіч Рабаў (1943—2021), тэатральны рэжысёр і педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі (1993).

Узнагароды Заслужаны артыст РСФСР (1937) Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1940) Народны артыст РСФСР (1947) Народны артыст СССР (1972) Сталінская прэмія другой ступені (1946) — за пастаноўку опернага спектакля «Іяланта» П. Чайкоўскага (1943) на сцэне ЛМАТОБ Сталінская прэмія першай ступені (1946) — за дырыжыраванне оперным спектаклем «Арлеанская Дзева» П. Чайкоўскага (1945) на сцэне ЛАТОБ імя С. М. Кірава Сталінская прэмія другой ступені (1951) — за дырыжыраванне оперным спектаклем «Сям’я Тараса» Д. Кабалеўскага на сцэне ЛАТОБ імя С. М. Кірава Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939) Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1974) Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Медаль "У памяць 250-годдзя Ленінграда" Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР (1976).

Крыніцы

Катэгорыя:Дырыжоры Вялікага тэатра Катэгорыя:Балетныя дырыжоры Катэгорыя:Оперныя дырыжоры Катэгорыя:Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі Катэгорыя:Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі Катэгорыя:Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Расіі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты СССР Катэгорыя:Музычныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Музычныя педагогі Расіі Катэгорыя:Музычныя педагогі СССР Катэгорыя:Дырыжоры XX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры Расіі Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры паводле алфавіта