Уладзімір Яўгенавіч Ягорычаў (нар. ) — беларускі гісторык, педагог, публіцыст. Кандыдат гістарычных навук.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1949 годзе ў вёсцы Красляне (цяпер — Шчучынскі раён). У 1961 годзе скончыў Мількаўшчынскую базавую школу.
У 1969 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (затым — універсітэт). Навучаўся ў аспірантуры пры згаданым універсітэце, пасля завяршэння якой пачаў выкладаць у ім. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Аўтар больш 100 навуковых прац і публікацый. Даследуе палітычную гісторыю Беларусі ХІХ—ХХ стагоддзяў, гісторыю Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны.
Актыўны член Камуністычнай партыі Беларусі, лектар таварыства «Веды». Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года.
«Чалавек года Гродзеншчыны» (2012).
Спасылкі Беларусь у асобах i падзеях
Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук