Gurtam (, літаральна «разам») — міжнародная IT-кампанія беларускага паходжання, якая спецыялізуецца на аўтаматызацыі аўтапаркаў, GPS-маніторынгу і IoT-рашэннях. Кампанія найбольш вядомая сваёй платформай Wialon, якая аб’ядноўвае больш за 4 мільёна транспартных сродкаў і іншых актываў па ўсім свеце, што робіць яе адным з сусветных лідараў ў сваёй галіне. Бізнес-сетка кампаніі ўключае больш за 2 500 партнёраў, у тым ліку пастаўшчыкоў паслуг і сістэмных інтэгратараў, у больш чым 150 краінах. Паводле даследавання Berg Insight, Wialon з’яўляецца вядучай платформай для кіравання аўтапаркамі у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і адной з найбуйнейшых тэлематычных платформаў у свеце. Кампанія таксама мае моцныя пазіцыі на рынках, якія развіваюцца, у тым ліку ў Лацінскай Амерыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Гісторыя Кампанія Gurtam была заснаваная ў 2002 годзе ў Мінску, Беларусі. Першапачаткова яна займалася распрацоўкай праграмнага забеспячэння для сістэм адсочвання транспарту, што прывяло да стварэння асноўнай платформы Wialon.

Ранейшыя часы У 2010-х гадах кампанія актыўна пашырала сваю дзейнасць. Да 2011 года на Wialon адсочвалася 100 тысяч аб’ектаў, а ў лістападзе 2016 года гэтая лічба дасягнула 1 мільёна. У гэты перыяд Gurtam адкрыла міжнародныя офісы, у тым ліку ў Дубаі (2013)https://devby.io/news/idem-na-blizhniy-vostok-novyy-ofis-gurtam-v-dubae#comments і Бостане (2014). У 2016 годзе быў адкрыты офіс у Буэнас-Айрэсе, Аргенціна.

У 2015 годзе Gurtam арганізавала культурны праект «32 акцэнты беларускай мовы», у межах якога партнёры кампаніі з 32 краін свету запісалі верш «Дзе мой край» Уладзіміра Караткевіча на беларускай мове. Гэтая ініцыятыва была накіравана на папулярызацыю беларускай мовы і пазнаёмленне з ёй замежных партнёраў.https://budzma.org/news/32-akcenty-byelaruskay-movy.html

У 2017 годзе кампанія адсвяткавала сваё 15-годдзе і запусціла платформу Flespi, якая працуе па мадэлі backend-as-a-service (PaaS) і прызначана для шырокага спектру IoT- і тэлематычных прыкладанняў.https://devby.io/news/den-rozhdeniya-kompanii-ili-15-gado-myane-nathnyae-gurtam У 2019 годзе колькасць падключаных аб’ектаў на Wialon дасягнула 2 мільёнаў. У 2020 годзе Gurtam заснавала штогадовы міжнародны конкурс «IoT Project of the Year» для прызнання лепшых тэлематычных праектаў.

2020 і далей

У 2020 годзе кампанія выказала падтрымку пратэстам у Беларусі. Суаснавальнік кампаніі Аляксей Шчурко быў уключаны ў першы склад Каардынацыйнай рады. Таксама ён заяўляў пра тое, што кампанія гатова ахвяраваць 500 000 даляраў на рэабілітацыю ахвяр пратэстаў. https://devby.io/news/gurtam-vydelit-500-tysyach

У канцы 2020 года кампанія Gurtam пачала рэлакацыю сваёй дзейнасці з Беларусі ў Літву. Паводле інтэрв’ю, яна перавезла больш за 200 супрацоўнікаў разам з іх сем’ямі.

У 2022 у адказ на расійскую агрэсію ва Украіне, кампанія Gurtam абвясціла, што ўсе абанентскія сэрвісы, у тым ліку Wialon Hosting і flespi, будуць дасяжныя ўкраінскім кампаніям бясплатна. Летам 2023 у інтэрв’ю каналу «Жыццё-маліна» Аляксандр Куўшынаў заявіў, што аб’ём дапамогі, аказанай украінскім партнёрам у 2022 годзе, перавысіў 500 000 еўра.https://www.youtube.com/watch?v=Mh2EFM4pz5k&t=55s Нягледзячы на тое, што кампанія была лідарам рынка ў Расіі, на падставе гэтых падзей Gurtam спыніў продажы там, і таксама закрыў свой офіс у Маскве. https://devby.io/news/gurtam-priostanavlivaet-prodazhi-wialon-i-flespi-v-rossii1646557122

Пасля пераносу штаб-кватэры ў Літву Gurtam стала адной з найбольш значных IT-кампаній краіны. Паводле адкрытых даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Літвы і СМІ, кампанія штогод уваходзіць у лік найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у IT-сектары. У 2023 годзе Gurtam разам з іншымі беларускімі кампаніямі ўвайшла ў пяцёрку найбуйнейшых IT-плацельшчыкаў у Літве.

У 2024 годзе кампанія стала партнёрам міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі Fleet Forum для падтрымкі дзіджытацізацыі аўтапаркаў гуманітарных місій.

Крыніцы

Катэгорыя:Аўтамабільныя тэхналогіі Катэгорыя:Інтэрнэт рэчаў