Канадарм-1 (; ад Canada + arm — рука) — рабатызаваны маніпулятар першага пакалення, створаны Канадскім касмічным агенцтвам. Выкарыстоўваліся на караблях Спейс шатл для захопу і перамяшчэння грузаў у космасе, таму маюць таксама назву Shuttle Remote Manipulator System — . Усяго было пабудавана 5 такіх маніпулятараў.

Упершыню «Канадарм» выкарыстоўваўся на борце шатла «Калумбія» падчас місіі STS — 2 у 1981 годзе.

За час эксплуатацыі маніпулятары «Канадарм» удзельнічалі ў 50 місіях і здзейснілі 7000 абаротаў вакол Зямлі, адпрацаваўшы без адзінай адмовы. Маніпулятар выкарыстоўваўся для захопу тэлескопа «Хабл», перамяшчэння і выгрузкі больш за 200 тон кампанентаў МКС а таксама перамяшчэння астранаўтаў.

Пры зборцы МКС «Канадарм» ужываўся шмат разоў, пачынаючы з місіі STS-88, падчас якой былі злучаныя два першыя модуля — «Зара» і «Юніці».

Канструкцыя і характарыстыкі Маніпулятар размяшчаўся ў грузавым адсеку шатла і меў 6 ступеняў свабоды. Кіраванне ажыццяўлялася дыстанцыйна з кабіны.

Характарыстыкі:

Даўжыня −15,2 м (50 футаў); Дыяметр — 38 см (15 цаляў); Маса — 410 кг; Маса ў складзе агульнай сістэмы — 450 кг.

Далейшае развіццё Канадарм-2 — распрацаваны на аснове «Канадарм-1», больш буйнейшая версія маніпулятара, якая выкарыстоўваецца на МКС для прычальвання ферм і некаторых караблёў, а таксама агляду ўсёй МКС.

Катэгорыя:Спейс шатл Катэгорыя:Касмічныя робаты