Уланы — лёгкая кавалерыя, узброеная пікамі, шаблямі і агнястрэльнай зброяй. Створана татарамі ВКЛ ў XVII cт. і функцыянавала ў XIX—XX стст. Сталі сімвалам польскай кавалерыі. У некаторых краінах падобныя фармаванні называліся лансерамі. Вонкавым адметным атрыбутам польскай уланскай уніформы быў высокі, чатырохкутны галаўны ўбор. Ён набыў незвычайную папулярнасць, і яго сталі насіць па ўсёй Еўропе і нават у Амерыцы (уланская шапка — рагатыўка або канфедэратка). Уланы ўдзельнічалі ў большасці войнаў у Еўропе з сярэдзіны XVIII стагоддзі да пачатку Другой сусветнай вайны. Уланскія фарміраванні захоўваюцца ў каралеўскіх гвардыях некаторых еўрапейскіх дзяржаў.

Этымалогія назвы

Назва паходзіць з мовы беларускіх татараў — ліпкаў, якія пасяліліся ў межах ВКЛ пры Вітаўце ў абмен на асабістую службу ў войску ўладара па першым яго патрабаванні. Кавалерыя з уланскімі традыцыямі паходзіць ад татараў, для якіх слова «аглан» (ці «улан») азначала юнака, гарцоўніка. Тытул «Улан» і «Солтан» насіла частка татарскай арыстакратыі ВКЛ (клан паходзіў ад сына Чынгісхана — Джучы,). З канца XIV стагоддзя прадстаўнікі сяліліся ў Вялікім Княстве Літоўскім атрымалі прызнанне сваіх княжаскіх тытулаў з якіх зрабіліся прыдомкі. Адна з галін роду уланаў — Асанчуковічы, якія вадзілі Ашмянскіх і Гарадзенскія татарскія сцягі на службе манархам ВКЛ ператварыла тытул у прозвішча. Пачаткам уланаў як еўрапейскага віду кавалерыі стала служба 8 харугваў татараў ВКЛ на чале з Аляксандрам Уланам Асанчуковічам падчас грамадзянскай вайны 1715—1716 гадоў на баку Аўгуста II, як узнагароду за яго лаяльнасць у 1717 годзе манарх перавёў полк з польскага кароннага забеспячэння на жалаванне ў саксонскай арміі.

Пасля смерці Аляксандра Улана камандзірам палка стаў Чумбай Мурза Рудніцкі, а пазней Юзаф Бяляк, але полк працягваў называцца «Уланскай арміяй». Падчас вайны за аўстрыйскую спадчыну (1740—1748) і Сямігадовай вайны (1756—1763) назва «улан» стала азначаць усе татарскія кавалерыйскія палкі, якія складаліся з жыхароў Вялікага княства Літоўскага якія трымалі зямлю на татарскім праве, узброеных дзідамі, шаблямі і кароткай агнястрэльнай зброяй. Пасля падзелаў Польшчы назва ўланскіх фарміраванняў, а таксама назвы асобных элементаў іх узбраення былі запазычаны з польскай і беларускай мовы і з таго часу функцыянавалі ў іншых заходнееўрапейскіх мовах.

Паводле , назва паходзіць ад палкоўніка Мухамеда Улана часоў Стэфана Баторыя — камандзіра лёгкай кавалерыйскай харугвы Рэчы Паспалітай, таксама як назва лісоўчыкі была ўтворана ад прозвішча першага камандзіра — Аляксандра Лісоўскага. Аднак з аўтарам нельга пагадзіцца, бо ў гэтыя часы і ў афіцыйных дакументах і ў карэспандэнцыі паўсюдна ўжаваецца назва «татары», агулам налічваецца 6 сцягоў татараў ВКЛ толькі адзін з якіх называецца «ўланскім», які вадзіў род Уланаў — Малішэўскіх або Асанчуковічаў.

Літоўскія і польскія ўланы

Рэч Паспалітая

Нягледзячы на тое, што нейтральная Рэч Паспалітая афіцыйна не ўдзельнічала ў Сямігадовай вайне, два палкі ўлан (татарскай кавалерыі) пад камандаваннем генерала Чымбая Мурзы Рудніцкага і палкоўніка Самуэля Мустафы Улана Карыцкага ўдзельнічалі ў іх, ваюючы ў Германіі і Чэхіі. Літоўскія татары сталі непарыўна звязанымі з польскай уланскай традыцыяй, даўшы сваёй радзіме такіх выдатных кавалерыстаў, як Юзаф Беляк, Аляксандр Мустафа Карыцкі, Самуэль Улан, Іаахім Мурза Карыцкі і .

Спачатку абодва Сасы, а потым Станіслаў Аўгуст Панятоўскі стварылі ў складзе сваёй гвардыі целаахоўнікаў полк каралеўскіх уланаў, апранутых у курткі з вылогамі, штаны з лампасамі і ў этнічных шапках — рагатыўках (фуражкі з плюскім квадратным верхам і чатырма рагамі), узброеных пікамі, пісталетамі і шаблямі. Гэтая форма і зброя сталі традыцыйнай і характэрнай для ўланскіх фарміраванняў.

Падзелы, Варшаўскае герцагства і распаўсюджанне моды

Więc kto chce rozkoszy użyć, niech w ułany idzie służyć. — Witold Sienkiewicz, Bojowo i lirycznie, Demart S.A 2010, .Adam Zagórski, Żołnierskie piosenki obozowe (50 piosenek — tekst i melodje), Piotrków, Drukarnia Polska, 1916.

Падчас падзелаў Рэчы Паспалітай уланскія палкі ўдзельнічалі ў польска-расійскай вайне 1792 года і ў паўстанні Касцюшкі 1794 года, у эміграцыйных легіёнах Яна Дамброўскага - Італьянскім, а потым Надвіслянскім.

Пасля стварэння Варшаўскага герцагства і заканчэння кампаніі 1807 года большасць афіцэраў і салдат палка таварышаў перайшлі на польскую службу. За час існавання Варшаўскага герцагства на працягу пяці гадоў (1807—1812) было сфарміравана 10 уланскіх палкоў. Завербаваныя (нанятыя) у Рэйнскай вобласці і асабліва ў Вялікім герцагстве Берг, немцы таксама былі прызваны ў польскія ўланскія палкі, якія сталі асновай для кавалерыйскай гвардыі і адыгралі галоўную ролю ў бітве пры Самасьеры (1808) і асабліва ў бітве пры Альбуэры (1811 год) падчас іспанскай кампаніі Напалеона. Аднак найбольшую славу сярод "палякаў" атрымалі Сулікоўскі І Красінскі слонімец Ян Канопка, які прайшоў у лавах французкай кавалерыі кампаніі ў Аўстрыі, Італіі і Іспаніі ад шэраговага да брыгаднага генерала . Якому імператар даручыў быць галоўным інстуктарам пры стварэнні частак свайго аналага ўланаў - шэвалежэр-ланс'ераў.

Пасля заняцця Літвы і Беларусі Напалеонам былі створаны дадатковыя палкі, пранумараваныя ў адпаведнасці з кавалерыйскімі палкамі Варшаўскага герцагства. Чатыры ўланскія палкі былі таксама сфарміраваны ў войску Царства Польскага, яна ўваходзілі ў склад уланскай кавалерыйскай дывізіі са штаб-кватэрай у Любліне і экадрон літоўскіх татар.

Пасля Парыжскага мірнага дагавора 1815 года і замацавання адыходу частак былой Рэчы Паспалітай да Прусіі, Аўстрыі і Расіі ўланская традыцыя і мода пашырылася на іх іншыя народы ў іх арміях.

Падчас еўрапейскіх рэвалюцыйных хваляў 1830—1831, 1848 і 1863 гадоў уланскія фарміраванні былі ў паўстанцкіх атрадах і ў кадравых арміях імперый, што іх душылі.

Першая сусветная вайна 1-я брыгада уланаў Польскіх легіёнаў пад камандаваннем Юзафа Пілсудскага першым падраздзяленнем легіёнаў Пілсудскага — Польскай арміі — якое ўвайшло ў акупаванае Расіяй Каралеўства Польскае з земляў аўстрыйскага падзелу ў 1914 годзе. Уланы легіёнаў прынялі ўдзел у баях Першай сусветнай вайны 15 чэрвеня 1915 года пад камандаваннем капітана кавалерыі Дуніна-Вансовіча, атакуючы расійскія палкі, якія закапаліся за калючым дротам каля Ракітны. Уланскі полк (пазней вядомы як Першы) ваяваў у складзе польскіх фармаванняў Расійскай арміі пад камандаваннем палкоўніка Баляслава Масціцкага і стаў вядомым абаронай Станіслава ад расійскіх марадзёраў і атакай на нямецкія і аўстрыйскія батальёны пад Крэчаўцамі 24 ліпеня 1918 года.

31 студзеня -- 10 ліпеня 1919 года пры ўдзеле патомных татарскіх арыстакратаў братоў Гузман-мірза Сулькевічаў, Белякоў, Тамашэвіча, Раманоўскага сфарміраваны полк татарскіх вершнікаў імя Мустафы Ахматовіча. Полк удзельнічаў у баях за Беласток, Гародню, Кіеў, Палессе над Гарынню. У верасні 1920 года баявыя страты прывялі да расфармавання палка і фармавання на яго аснове роты у складзе 13-га Віленскага ўланскага палка.

Уланы і лёгкія кавалерысты 2-й кавалерыйскай дывізіі палкоўніка Юліуша Ромеля адыгралі важную ролю ў апошняй буйной кавалерыйскай бітве ў ваеннай гісторыі — пад Камаровым, дзе 31 жніўня 1920 года яны разграмілі дзве дывізіі «Канарміі» (1-й кавалерыйскай арміі) Сямёна Будзёнага.

Другая Польская Рэспубліка

У Другой Польскай Рэспубліцы, якая сфармавала Польскую армію, былі створаны ўланскія палкі, якія захавалі рагатыўку і пікі. Увогуле ўланскія палкі, тэрмін, які часам памылкова і спрошчана выкарыстоўваецца для апісання ўсёй даваеннай польскай кавалерыі. Усе гэтыя кавалерыйскія фарміраванні выкарыстоўвалі карабіны, шаблі і пікі.

Да Другой сусветнай вайны Польская армія мела 27 палкоў уланаў, 10 палкоў конных стралкоў і 3 палкі лёгкай кавалерыі. У вераснёўскай кампаніі, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, гэтыя падраздзяленні не здзейснілі самагубных атак на нямецкія танкі; замест гэтага яны ўяўлялі сабой вельмі эфектыўную сілу, здольную хутка рухацца, абыходзіць ворага з флангаў і часта лепш спраўляцца з хаосам бою, чым пяхотныя падраздзяленні. Асноўным баявым спосабам для кавалерыйскіх аперацый быў пешы бой, падобны да пяхоты, з выкарыстаннем вінтовак і кулямётаў, і толькі конным рухам. Аднак было некалькі выпадкаў конных атак на варожую пяхоту, звычайна з добрымі вынікамі. У верасні 1939 года ўланы атакавалі ў Кроянтах, Калушыне, Малішэве, Воўцы Венглове, Краснабрудзе і Любачове. Акупацыя зрабіла існаванне рэгулярнай кавалерыі немагчымай. 10 верасня 1939 года 13-ы Віленскі уланскі полк правеў апошнюю атаку пасля якой камандаванне прыняла рашэнне адпусціць жаўнераў па дамах.

Другая сусветная вайна

На позніх этапах Другой сусветнай вайны ў складзе Польскіх узброеных сіл усё яшчэ былі падраздзяленні, якія традыцыйна называліся ўланамі, але гэта былі звычайна браняваныя або разведвальныя падраздзяленні, якія выкарыстоўвалі танкі або браняваныя аўтамабілі і проста абапіраліся на кавалерыйскія традыцыі.

Нягледзячы на тое што кавалерыя стала анахранізмам, у 1943 годзе ў новаўтворанай Польскай народнай арміі былі сфарміраваны тры конныя палкі ўланаў, якія ваявалі ў Польшчы і Германіі ў складзе 1-й Варшаўскай асобнай кавалерыйскай брыгады. Праз некалькі гадоў пасля заканчэння вайны ўсе польскія кавалерыйскія палкі былі расфармаваныя, тым самым перапыніўшы польскую ўланскую і кавалерыйскую традыцыю.

У еўрапейскіх арміях

Уланскія падраздзяленні са сваіх ўраджэнцаў пачалі з’яўляцца ў заходнееўрапейскіх войсках падчас вайны за аўстрыйскую спадчыну. Пачалося з уланскага эскадрона, вядомага як Натцмер-Уланен, сфармаванай Фрыдрыхам Вялікім у 1740 годзе. У наступным годзе эскадрон быў пашыраны да ўланскага палка, а ў 1744 годзе быў пераўтвораны ў 1742 гусарскі полк Нацмера. Адначасова, у 1743 годзе, Морыц Саксонскі сфарміраваў змешаны ўланска-драгунскі полк Саксонскіх Валанцёраў, дзеля французскай каралеўскай арміі Людовіка XV. Ён складаўся з шасці рот, кожная з васьмідзесяці драгунаў і васьмідзесяці ўланаў, і ўключаў літоўскіх, польскіх і татарскіх жаўнераў. Полк быў вядомы сваёй адвагай, баявым духам і п’янствам.

Уланскі корпус быў уключаны ў 1780-х гадах у войска Аўстрыі, а затым у войска Прусіі камандуючым . З 1795 года ў Прусіі на службе быў палк таварышаў, ядром якога быў полк літоўскіх татараў пад камандаваннем Януша Мурзы Туган-Бараноўскага. З 1805 года на прускай службе быў Якуб Янушавіч Туган-Бараноўскі — патомны афіцэр з арыстакратычнага роду літоўскіх татар і сваяк заснавальніка ўланаў на расійскай службе.

Падчас напалеонаўскіх войнаў польскія ўланы на французскай службе (уланы польскіх легіёнаў у Італіі, а пазней уланы Віслянскага легіёна) распаўсюдзілі ўланскую форму па ўсёй Еўропе, дзе былі створаны фарміраванні так званых уланаў, апранутыя і ўзброеныя па «польскім» узоры. Сярод краін, дзе з’явіліся такія кавалерыйскія падраздзяленні, — Вялікабрытанія, Германскія дзяржавы (Германія з 1870 года), Францыя, Іспанія, Італія і некаторыя краіны Паўднёвай Амерыкі .

Уланы Германскай імперыі Нямецкія ўланы былі лёгкай кавалерыяй, якая выконвала задачы, падобныя да гусарскіх, але насіла традыцыйную форму польскага ўзору . Падчас Першай сусветнай вайны ў арміі Германскай імперыі было 34 драгунскія палкі, у тым ліку 19 прускіх, 7 прускіх рэзервовых, 4 саксонскія, 2 вюртэмбергскія і 2 баварскія. З 2 кастрычніка 1916 года 13 палкоў былі рэарганізаваны ў спешаныя кавалерыйскія палкі . У наступныя гады 5 рэзервовых уланаў былі расфармаваны, а 29 захаваліся да канца вайны .

Уланы Расійскай імперыі