Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» () — фестываль, прысвечаны самабытнай культуры і традыцыям палешукоў, які праводзіцца раз на два гады ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

Гісторыя Першы фестываль адбыўся ў 2010 годзе.

У 2012 годзе ІІ фестывалю быў нададзены статус рэспубліканскага; у мерапрыемстве прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. З 2014 года фестываль праводзіцца на міжнародным узроўні.

15 жніўня 2026 года фестываль пройдзе у дзявяты раз.

Мэты Мэтамі фестывалю з’яўляюцца захаванне і папулярызацыя этнакультурных традыцый Палесся, вывучэнне і падтрымка яго гісторыка-культурнай спадчыны, умацаванне творчых сувязей паміж жыхарамі Палесся Беларусі і Расіі, а таксама стварэнне спрыяльных умоў для развіцця культурна-гістарычнага, этнаграфічнага і экалагічнага турызму.

Арганізатары Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі і Брэсцкі аблвыканкамы, ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»», ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Удзельнікі і геаграфія У фестывальных мерапрыемствах традыцыйна прымаюць удзел творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з 8 раёнаў Гомельскай вобласці (Жыткавіцкага, Ельскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Петрыкаўскага, Хойніцкага) і 4 раёнаў Брэсцкай вобласці (Лунінецкага, Пінскага, Іванаўскага, Столінскага), а таксама калектыў Нацыянальнага парку «Прыпяцкі».

У розныя гады гасцямі фестывалю станавіліся прадстаўнікі Расіі, Арменіі, Азербайджана, Балгарыі, Ірана, Кітая, Літвы, Пакістана, Палесціны, Польшчы, Судана, Узбекістана і Украіны.

Праграма Праграма фестывалю ўключае разнастайныя мерапрыемствы: навукова-практычныя канферэнцыі, пленэры, выставы, майстар-класы, конкурсы, канцэрты, шоу і палескія кірмашы, дзе прадстаўлены старадаўнія святы і абрады, песні і танцы, а таксама вырабы майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Крыніцы

Катэгорыя:Фестывалі Беларусі Катэгорыя:Культура Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Ляскавічы (Петрыкаўскі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 2010 годзе Катэгорыя:2010 год у Беларусі