Джэймс Кент (нар. 1993), вядомы пад псеўданімам Perturbator"Perturbator – Music". — французскі электронны музыкант з Парыжа. Ён сын брытанскага музычнага крытыка і французскай музычнай журналісткі Лорэнс Романс.
Біяграфія
Кент зацікавіўся музыкай часткова дзякуючы ўплыву сваіх бацькоў, якія з'яўляюцца журналістамі і рок-крытыкамі. Яго бацькі самі былі музыкамі і ў маладосці ўдзейнічалі ўтэк-транс-гурце, што паўплывала на цікавасць Кента да сінтэзатараў. Кент іграў на гітары ў некалькіх блэк-метал-гуртах, перш чым стварыць праект Perturbator. З 2012 года ён стварае электронную музыку, натхнёную кіберпанк-культурай і такімі фільмамі, як «Акіра», «Прывід у даспехах» і «Чалавек бяжыць». У сваіх трэках ён выкарыстоўвае розныя праграмныя сінтэзатары, такія як эмулятары старых вінтажных сінтэзатараў, такіх як OB-X або CS-80. Пасля свайго дэбютнага міні-альбома «Night Driving Avenger» ён выпусціў шэсць паўнафарматных альбомаў,"Perturbator – Music"."Perturbator – I am the night" . , і даў некалькі канцэртаў.
Некалькі яго трэкаў былі прадстаўлены ў гульні Hotline Miami 2012 года і яе працягу 2015 года Hotline Miami 2: Wrong Number. Міні-альбом Sexualizer ад Perturbator быў выпушчаны часткова для афіцыйнага выхаду трэка «Miami Disco» і ў знак падзякі распрацоўшчыкам Hotline Miami.Small Talk: Perturbator (James Kent) . Поспех гульняў Hotline Miami прывёў да больш шырокай вядомасці Perturbator ў масавай аўдыторыі. У Кента ёсць пабочны праект пад назвай L'Enfant De La Forêt"Did You Know PERTURBATOR's James Kent Has A Creepy Industrial/Ambient Type Project?" Metal Injection. і ўласны лэйбл пад назвай «Music of the Void».
У 2019 годзе Кент зняўся ў дакументальным фільме «The Rise of the Synths» разам з іншымі музыкамі сінтвэйв-сцэны, у тым ліку рэжысёрам Джонам Карпентэрам, які таксама агучыў фільм, прысвечаны паходжанню і развіццю гэтага жанру.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы
Terror 404 (2012; перавыдадзены ў 2015 г. лэйблам Blood Music) I Am the Night (2012; перавыдадзены ў 2015 г. лэйблам Blood Music) Dangerous Days (2014, Blood Music / Telefuture Records) The Uncanny Valley (2016, Blood Music) Lustful Sacraments (2021, Blood Music) Age of Aquarius (2025, Nuclear Blast)
Міні-альбомы
Night Driving Avenger (2012) Nocturne City (2012) The 80s Slasher (2012, сумесна з Protector 101) LA Cop Duo / Selections (2013, сумесна з Protector 101) Sexualizer (2013) The Uncanny Valley – Bonus (2016) New Model (2017) Excess EP (Blood Music)
Супрацоўніцтва Final Light (Perturbator і Ёханес Персан з гурта Cult of Luna) Final Light (2022, міні-альбом)
Зборнікі
B-sides and Remixes, Vol. I (2018) B-sides and Remixes, Vol. II (2018)
Зноскі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Сінтвэйв-музыканты Катэгорыя:Музыканты Францыі