Уладзімір Лявонцьевіч Новак (нар. , ) — беларускі мастак. Біяграфія Працуе ў манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе. Сярод твораў: сграфіта «Вучоныя» ў будынку ўлікова- крэдытнага тэхнікума ў г. Пінск (1983), «Навука» на будынку школы №6 (1970), вітражы «Спорт» у Акадэміі фізічнага выхавання і спорту (1995), «Прырода» ў Акадэміі паслядыпломнага навучання (1999; усе ў Мінску) і інш.; жывапісныя серыі «Парусны спорт», «Футбалісты», «Хакеісты», «Гімнасткі», «Стары парк» (усе 1980-я г.), «Кітайскія студэнты» (1999), партрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі (2000), спартсменаў, а таксама пейзажы. Творам характэрны абагульненасць форм, экспрэсіўнасць малюнка, дынамізм кампазіцыі і кантрастна-колеравага спалучэння.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Беларусі