Казарожка грабянёвая, клавуліна грабеньчатая (Clavulina cirrhata) — від ядрмых грыбоў сямейства яжоўнікавых.
Пладовыя целы з больш ці менш грабеньчатымі канцамі. Народныя назвы: баран, казярожкі.
Сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе. Распаўсюджаны ў Польшчы. На Беларусі расце ў лісцевых і мяшаных лясах на глебе і рэштках драўніны. Пладаносіць у жніўні — верасні. Спажываюцца маладыя пладовыя целы пасля адварвання, без адвару (булёну).
Літаратура Грыбы і грыбная кулінарыя: папулярны энцыклапедычны даведнік / Г. Сяржаніна, І. Яшкін. — Мінск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387 с. — ISBN 985-6081-34-3.
Катэгорыя:Яжоўнікавыя (парадак) Катэгорыя:Ядомыя грыбы