Акселеро́метр (ад  — «паскараю» +  — «вымяраю») — прылада для вымярэння паскарэння руху машын, іх сістэм і звёнаў, а таксама вібрацыі машын і збудаванняў.

Прынцып дзеяння і віды

Звычайна акселерометр уяўляе сабой маятнікавую прыладу, у якой адхіленне інерцыйнай масы пад уплывам паскарэння перадаецца на стрэлку градуіраванай шкалы. Паводле канструкцыі бываюць механічныя, пнеўматычныя, электрычныя і іншыя віды акселерометраў.

Прымяненне Лятальныя апараты (у тым ліку ракеты) абсталёўваюцца акселерометрамі ў выглядзе гірамаятнікаў або паплаўковых маятнікаў з аўтаматычнай кампенсацыяй сіл трэння. Акселерометры рэлейнага тыпу выкарыстоўваюцца для вызначэння найбольшага намаганння пры штампоўцы, коўцы, забіванні паляў і іншых аперацыях. Найбольш дакладныя акселерометры прымяняюцца ў сістэмах інерцыяльнай навігацыі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Вымяральныя прыборы Катэгорыя:Датчыкі