Якуб Брэтэ (Брыётэ) (фр. Jacques Briotet; рус. Яков Францевич Бриоте, ) — вучоны-медык, хірург, прадстаўнік прыродазнаўчага матэрыялізму канца XVIII ст.
Біяграфія Паходзіў з Францыі.
Працаваў хірургам у шпіталі ў Ліёне. 3 1768 на працягу 10 гадоў быў празектарам i дэманстратарам анатоміі ў шпіталі ў Парыжы, а затым у 1777 годзе ў Вільні, пры Галоўнай літоўскай школе, дзе ў 1780 выкладаў хірургію. 3 1781 года выконваў абавязкі дэманстратара пры кафедры фізіялогіі i анатоміі, набыў вялікую папулярнасць як выдатны хірург i акушэр. У 1787 годзе атрымаў дыплом доктара медыцыны i хірургіі i пасаду прафесара практычнай хірургіі, у 1791 — патэнт генеральнага хірурга войск Вялікага Княства Літоўскага. Член-карэспандэнт Парыжскага медыцынскага таварыства, член Віленскага таварыства ўрачоў. Па даручэнні Віленскага ўніверсітэта заснаваў у 1808 годзе хірургічную клініку, якой кіраваў да 1811 года. Па ўласнай ініцыятыве арганізаваў навучанне малодшага медыцынскага персаналу, пры гэтым заняткі па анатоміі праводзіў на польскай мове. У далейшым многія з яго вучняў сталі знакамітымі ўрачамі.
У 1788—89 апублікаваў на французскай мове свае лекцыі па практычнай хірургіі i назіранні за хворымі. Насуперак поглядам рэлігіі на хваробу як боскую кару сцвярджаў, што захворванні выклікаюцца пэўнымі матэрыяльнымі прычынамі.
У 1805 абраны членам-карэспандэнтам Парыжскага медыцынскага таварыства і Парыжскай медыцынскай акадэміі.
Памёр i пахаваны ў Вільні.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Дактары медыцыны Катэгорыя:Хірургі Літвы Катэгорыя:Хірургі Францыі