Аляксей Канстанцінавіч Стук (нар. , Мінск) — беларускі дзяржаўны службовец. Намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь (з 2008). Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа.
Біяграфія Нарадзіўся года ў Мінску.
У 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Службу ў органах пракуратуры пачаў у 1980 годзе на пасадзе стажора пракуратуры Партызанскага раёна г. Мінска. З сакавіка 1982 года па верасень 1985 года — следчы пракуратуры Партызанскага раёна г. Мінска, з верасня 1985 года па чэрвень 1986 года — старшы следчы пракуратуры Партызанскага раёна г. Мінска, з чэрвеня 1986 года па красавік 1987 года — старшы следчы пракуратуры горада Мінска.
З красавіка 1987 года па кастрычнік 1989 года — намеснік пракурора Маскоўскага раёна г. Мінска. З кастрычніка 1989 года па студзень 1992 года — пракурор аддзела рэспубліканскай пракуратуры па наглядзе за разглядам крымінальных спраў у судах. З студзеня 1992 года па верасень 1998 года — намеснік пракурора Савецкага раёна г. Мінска, з верасня 1998 года па красавік 2007 года — пракурор Ленінскага раёна г. Мінска.
З красавіка 2007 года па чэрвень 2008 года займаў пасаду намесніка пракурора горада Мінска.
Загадам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2008 года № 293-к прызначаны намеснікам Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Беларуская дэмакратычная апазіцыя абвінавачвае Аляксея Стука ў саўдзеле ў злачынствах супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі і дачыненні да палітычна матываваных рэпрэсій. У тым ліку ў злачынным бяздзеянні ў дачыненні да злачынстваў, учыненых сілавымі органамі, а таксама ў арганізацыі так званых «заградатрадаў» у органах пракуратуры. Сцвярджаецца, што Стук курыраваў працэс узмацнення рэпрэсій, кантраляваў выяўленне пратэсных груп і дваровых актываў.
З лютага 2023 года з'яўляецца намеснікам старшыні «камісіі па вяртанні».
Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Аляксея Стука ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Пракуроры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1959 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Асобы пад санкцыямі Катэгорыя:Намеснікі Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь