Тэатральная студыя «Юнацтва» () — першая мінская незалежная тэатральная студыя, заснаваная ў 1963 годзе пры Доме культуры чыгуначнікаў у Мінску.

Студыя «Юнацтва» — значны феномен беларускага неафіцыйнага тэатра 1960-х гадоў, адыграла ролю творчай школы для шэрагу дзеячаў культуры, сярод якіх Валерый Шушкевіч, Уладзімір Матросаў, Алена Папова, Алег Залётнеў, Ала Палухіна і іншыя.Наркевіч, Іна. 2018.. Студыя была адным з цэнтраў неафіцыйнага тэатральнага руху ў БССР і адыграла значную ролю ў першай у СССР аматарскай пастаноўцы п’есы Сэмюэла Бекета «У чаканні Гадо» (1968)Наркевіч, Іна. «Творчасць — гэта як тузануць Бога за бараду» // Культура, № 48 (1383), 03.12.2018.Voranau, V. Beckett Country: Irish Motifs in a Belarusian Landscape. In: Ireland, West to East: Irish Cultural Interactions with Central and Eastern Europe. 2014..

Гісторыя

Студыя заснавана студэнтамі рэжысёрскага аддзялення Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута на чале з Уладзімірам БалабохінымНаркевіч, Іна. 2018.. Ад пачатку вылучалася эксперыментальным падыходам і арыентацыяй на сусветную драматургію.

Ранні рэпертуар уключаў пастаноўкі «Боская камедыя», «Гамлет», «Страх і адчай у Трэцяй імперыі» Бертольта Брэхта, «Антыгона» Жана Ануя, «З жыцця насякомых» братоў Карала і Ёсефа Чапекаў, а таксама распачатую, але не завершаную працу над «Над безданню ў жыце» Джэрома СэлінджараНаркевіч, Іна. 2018..

У 1966 годзе Балабохін быў выключаны з інстытутаГазета «Знамя юности», 1969.. Пазней ён загінуў у гарах, ратуючы калегу падчас няшчаснага выпадку з аўтобусам на здымачнай пляцоўцыНаркевіч, Іна. 2018..

У 1968 годзе мастак Уладзімір Матросаў ажыццявіў пастаноўку п’есы Бэкета «У чаканні Гадо», прэм’еру якой прымеркавалі да пяцігоддзя студыіVoranau, V. 2014..

Спектакль выклікаў шырокі розгалас і быў неўзабаве забаронены партыйнымі органамі: афішы былі сарваныя, дэкарацыі знішчаныя, кіраўніцтва клуба чыгуначнікаў адхіленае ад пасадыГазета «Вечерний Минск», 1989.. Адбыўся яшчэ адзін закрыты паказ для выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэатральна-мастацкага інстытутаНаркевіч, Іна. 2018..

У 1989 годзе мінская пастаноўка «У чаканні Гадо» была адноўлена і паказвалася на розных сцэнічных пляцоўках, у тым ліку на фестывалі адной п’есы ў КіевеГазета «Вечерний Минск», 1989..

Мастацкія прынцыпы

Студыя мела ўласны статут, гімн і ўнутраны кодэксНаркевіч, Іна. 2018.. Аснову працы складалі калектыўная творчасць, імправізацыя, эцюдны метад, увага да філасофскага зместу і пластыкі.

Асноўныя пастаноўкі

«У чаканні Гадо» паводле Сэмюэла Бекета (1968, 1969, 1989, 1996) «Боская камедыя» «Гамлет» «Страх і адчай у Трэцяй імперыі» паводле Бертальда Брэхта Кампазіцыя паводле твораў Адяксандра Пушкіна «Духовной жаждою томим» Кампазіцыі паводле твораў Уладзіміра Маякоўскага, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Веліміра Хлебнікава.

Крыніцы

Літаратура Наркевіч, Іна. «Творчасць — гэта як тузануць Бога за бараду» // Культура, № 48 (1383), 03.12.2018. Voranau, V. Beckett Country: Irish Motifs in a Belarusian Landscape. In: Ireland, West to East: Irish Cultural Interactions with Central and Eastern Europe. 2014. Газета «Знамя юности», 1969.