Станіслаў Радзімінскі герба Бродзіч (? — памёр у Маскве паміж 22 снежня 1590 і 18 сакавіка 1591 г. Паводле Хлапоўскага памёр перад 20 студзеня 1591 года // Krzysztof Chłapowski, Starostowie niegrodowi w Koronie 1565—1795 Materiały źródłowe, Warszawa, Bellerive-sur-Allier 2017, s. 353. ) — ваявода падляскі ў 1588 г., кашталян чэрскі ў 1584-1591 гг., кашталян закрочымскі ў 1582-1584 гг., староста лівскі ў 1570 годзе., староста камянецкі ў 1570—1591 гг., конны дваранін Жыгімонта II Аўгуста ў 1557 г., ротмістр кавалерыі ў 1567 г.
Жанаты з княгіні Тэадорай Сангушкай, дачцэ Рамана Сангушкі і Аляксандры Хадкевіч. Бацька Яна Радзімінскага і Ганны жонкі Рафала Ляшчынскага.
Пасол ад Чэрскай зямлі на вальны сойм 1569 года, падпісаў Акт Люблінскай уніі . Пасол ад Мазавецкага ваяводства на канвакацыйны сойм 1573 года, дзе падпісаў Акт Варшаўскай канфедэрацыі. На элекцыйным сойме 1575 годзе падпісаў акт на абранне Максіміліяна II Габсбурга. Пасол ад Варшаўскага павета на вальны сойм 1576/1577 гадоў. Пасол ад Мазавецкага ваяводства на сойм 1581 года.
Падчас элекцыі 1587—1588 г. прымкнуў да прыхільнікаў Я. Замойскага . У 1587 годзе ён падпісаў рэзалюцыю, якая санкцыянавала абранне Жыгімонта III Вазы . Абраны і зацверджаны у ВКЛ зімой 1588 г. Жыгімонт Ваза падзякаваў яму пасадай вяводы Падляскага. У 1589 годзе ён падпісаў ратыфікацыю Бытамска-Бендзінскага дагавора на Пацыфікацыйным сейме 1589 г.
Як прадстаўнік Польскага каралеўства паехаў з пасольствам ВКЛ падкацлера Габрыэля і пісара Мацея Войнаў на Маскву дзеля пралангацыі перамір’я і абмеркавання антытурэцкага саюза. 10 кастрычніка 1590 г. місія даехала ў Маскву, але там падляскі ваявода захварэў і памер. Дакладная дата смерць невядомая, але ў падпісанні 22 снежня 1590 пасольствам прызнання Масквой усіх Інфлянтаў уласнасццю Рэчы Паспалітай і пазнейшых дакументаў не ўдзельнічаў.
Зноскі
Катэгорыя:Ваяводы падляшскія (Вялікае Княства Літоўскае)