Бабруйскі школьны тэатр — тэатр у Бабруйску, які існаваў у XVII—XVIII стагоддзях пры езуіцкім калегіуме.

Гісторыя Першы спектакль адбыўся ў 1623 годзе (паводле В. Дадзіёмавай). Захавалася друкаваная праграма 1725 года пра пастаноўку драмы «Акадэмія мудрасці караля Аляксандра» (пра ўзаемаадносіны Аляксандра Македонскага і Арыстоцеля). Пасля першага і другога актаў выконваліся інтэрмедыі і алегарычныя балеты. Апошняе прадстаўленне адбылося ў 1768 годзе, вучні паказалі спектакль па трагедыі Яна Віхерта «Любоў да Айчыны, або Фемістокл».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя тэатра Беларусі Катэгорыя:Тэатры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Бабруйска Катэгорыя:Езуіты ў Беларусі