Аль-Фатэх Абдула Ідрыс (), больш вядомы як Абу Лулу і мяснік Эль-Фашыра — брыгадны генерал Сіл аператыўнай падтрымкі, удзельнік войн у Дарфуры, Емене і Судане. Абвінавачваецца ў масавых забойствах у Эль-Фашыры.
Папярэднія гады На службе ў Сілах аператыўнай падтрымкі з 2013 года, кар’ернаму росту ў якіх спрыялі сямейныя сувязі з кіраўнікоў арганізацыі Махамедам Дагала. Удзельнічаў у Дарфурскім канфлікце і грамадзянскай вайне ў Емене, а пазней стаў ахоўнікам Абдэльрахіма Дагала, брата і намесніка лідара фарміравання.
Ваенныя злачынствы
Падчас бітвы за Хартум 2023—2025 гадоў Абу Лулу знялі на відэа, як ён пакараў смерцю двух ваеннапалонных. Затым ён нібыта забіў 31 мірнага жыхара ў Амдурмане. У Аль-Хувайры, Заходні Кардафан, генерал пакараў смерцю больш за 16 ваеннапалонных. Паводле сведак, яго забойствы былі выкліканыя міжэтнічнай нянавісцю.
27 кастрычніка 2025 года, пасля падзення Эль-Фашыра, з’явіліся кадры, на якіх група на чале з Абу Лулу забівае вялікую колькасць мірных жыхароў. Падчас прамой трансляцыі ў TikTok ён выхваляўся забойствам больш за 2000 чалавек. Выжылыя распавялі, што група Абу Лулу валодала поўнай аўтаноміяй. Генерал асабіста стаяў на кантрольна-прапускных пунктах і страляў у мірных жыхароў, якія ўцякалі з захопленага горада.
30 кастрычніка генерал быў арыштаваны кіраўніцтвам САП. Групоўка публічна дыстанцыявалася ад яго, заявіўшы, што Абу Лулу быў лідарам саюзнага апалчэння. Аднак некаторыя палічылі гэта за крок для змякчэння міжнароднага абурэння ў бок САП.
Пазней Лулу быў вызвалены і з сакавіка 2026 года зноў прымаў удзел у баявых дзеяннях, камандуючы войскамі мяцежнікаў у Кардафане. Amnesty International заклікала Сілы аператыўнай падтрымкі неадкладна адклікаць генерала з фронту і працягнуць расследаванне абвінавачванняў у здзяйсненні ім ваенных злачынстваў.
Санкцыі 12 снежня 2025 года Вялікабрытанія наклала санкцыі на Абу Лулу, 29 студзеня 2026 года — Еўрапейскі Саюз, 19 лютага — ЗША, 24 лютага — ААН.
Крыніцы
Катэгорыя:Ваенныя Судана Катэгорыя:Генералы Катэгорыя:Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане