Кол леам, ці Кол леом, што азначае: голас народа (קול לעם) — часопіс на ідышы, які выдаваўся ў прускай сталіцы Караляўцы з 1876 па 1879 год, прызначаўся чытачам у Расійскай імперыі. Меў падзагаловак: палітычна-літаратурная газета для яўрэяў (політэш літэрарышэс вохэнблат фір ізраелітн)Часам лічыцца газетай. Няясна, чаму Вінер датуе выданне 1880 годам..
У 70-я гады XIX ст. атрымаць дазвол на яўрэйскае выданне ў царскай Расіі становіцца немагчыма, таму выдавалі за мяжой. Пробны выпуск выйшаў 6 чэрвеня 1876, а выпуск № 1 толькі 12 снежня 1876 года. Часопіс заснаваў Міхал Лейві Родкінсан, ён быў традыцыйным, спрабаваў знайсці кампраміс між гаскалой і рэлігіяй. У ім друкаваліся пераважна «беларускія» пісьменнікі, носьбіты паўночных гаворак. Напрамак часопіса рэзка змяніўся, калі рэдактарам стаў сацыяліст Вінчэўскі, і расійская цэнзура неўзабаве забараніла яго. 12 верасня 1879 года Родкінсан аднавіў часопіс пад назвай «Кэнігсбергер ізраэліт», але вельмі скора ён закрыўся.
Лічыцца, што журналісцкі ўзровень часопіса быў нізкі. Родкінсан прапанаваў стаць рэдактарам Мендэле, але атрымаў адмову.
У ім друкаваліся Айзік-Меер Дзік, Эльёкум Цундзер, Міхал Гордан, Шая Нісан Гольдберг (Якнэхаз), Цві-Нісан Голамб, Рувен Гакоен-Сінай, Нехем'я Доў Гофман, Гаўрыіл Равіч, Мойша Лейб Хашкес.
Гл. таксама Ісролік Ехіел Брыль
Заўвагі
Літаратура Марк Юдл. Литература на идиш в России // Книга о русском еврействе. От 1860-х годов до революции 1917 г. — Нью-Йорк. 1960 Berl Cohen. Rodkinson, Mikhl-Leyvi Катэгорыя:Часопісы паводле алфавітаКатэгорыя:ІдышКатэгорыя:Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1876 годзеКатэгорыя:Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1879 годзеКатэгорыя:Кёнігсберг