Яраслаў Аляксеевіч Громаў () — беларускі , , . Кандыдат мастацтвазнаўства (1988).

Біяграфія Нарадзіўся 30 ліпеня 1928 года ў вёсцы Рагніполь Смаленскай вобласці (Расія). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1952 годзе. 3 1952 года быў акцёрам тэатра драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе, у 1956—58 гады — Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра. 3 1962 года працаваў рэжысёрам у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы. 3 1967 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў. Громаў быў дацэнтам кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры, у 1981–1985 гадах – дэканам тэатральнага факультэта.

Творчасць Сярод роляў: Сцяпан («Персанальная справа» А. Штэйна), Луіс («Дама-невідзімка» П. Кальдэрона), Чывер («Салемскія вядзьмаркі» А. Мілера) і інш. Яго пастаноўкам уласціва дакладная распрацоўка партытуры акцёрскіх вобразаў: «Адалень-трава» В. Любімавай (1964), «Цар Фёдар Іаанавіч» А.К. Талстога, «На дне» М. Горкага, «Жах і адчай трэцяй імперыі» Б. Брэхта (2001) і інш.

Даследаваў гісторыю і праблемы тэатральнай адукацыі ў Беларусі.

Крыніцы

Літаратура