Георгій Сцяпанавіч Лаўроў () — беларускі . Заслужаны артыст БССР (1961).
Біяграфія Нарадзіўся 22 красавіка 1910 года ў в. Заполле Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці).
Скончыў драматычныя курсы пры Беларускім тэхнікуме сцэнічнага мастацтва ў Мінску ў 1932 годзе. 3 1932 года працаваў у Беларускім трэцім дзяржаўным тэатры, з 1933 года — у Тэатры юнага гледача БССР імя Крупскай, у 1939—1941 гады — у Палескім абласным драматычным тэатры. У 1945—1955 гадах працаваў у Белдзяржэстрадзе, у 1956—1970 гадах — у Магілёўскім абласным тэатры музычнай камедыі.
Памёр 2 лістапада 1993 года.
Творчасць Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконваў характарныя, драматычныя і камедыйныя ролі: Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Бяссудны, Беркутаў («На бойкім месцы», «Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага), Астраў («Дзядзька Ваня» А. Чэхава), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М. Горкага), Іван Буданцаў (аднайменная п’еса В. Лаўрэнцьева), Савельеў («Так і будзе» К. Сіманава), Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава), Глык («Цені знікаюць» С. Свірыдава), Казанец («Кухарка» А. Сафронава), Ілья («Пяць вечароў» А. Валодзіна) і інш.
Крыніцы
Літаратура