Вячаслаў Рыгоравіч Фаменка () — беларускі артыст аперэты (тэнар). Заслужаны артыст БССР (1973).

Біяграфія 3 1956 года працаваў у драматычных тэатрах Расіі і Украіны. 3 1964 года — у Магілёўскім абласным тэатры музычнай камедыі, з 1970 года — саліст Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра.

Творчасць Валодаў яркім камедыйным талентам. Сярод роляў на беларускай сцэне: Быкоўскі, Слаўка, Матыль («Паўлінка», "Пяе «Жаваранак», «Тыдзень вечнага кахання» Ю. Семянякі), Цярэшка («Судны час» Р. Суруса), Масленікаў («Дзяніс Давыдаў» А. Мдывані), маркіз дэ Тарсі («Шклянка вады» У. Кандрусевіча), Мікі і Філіп («Вольны вецер» І. Дунаеўскага), Буба («Каўказская пляменніца» Р. Гаджыева), Мітрусь Нічыпарэнка («Халопка» М. Стрэльнікава), Рамон («Пацалунак Чаніты» Ю. Мілюціна), Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б. Аляксандрава), Марсель, Боні, Напалеон, Эстэргазі, барон дэ Крэвільяк («Фіялка Манмартра», «Сільва», «Баядэра», «Марыца», «Прынцэса цырка» І. Кальмана), Негаш, барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф. Легара).

Крыніцы

Літаратура