Гаўрыі́л Беласто́цкі або Гаўрыі́л Заблу́даўскі, таксама Гаўрыі́л Слу́цкі і Гаўрыі́л Зве́ркаўскі (сапраўднае імя Гаўрыі́л Пятро́віч Гоўдзель;  — ) — праваслаўны святы, мучанік. Культ шанавання распаўсюджаны найперш у Беларусі і на Падляшшы (Польшча). Паводле ўяўленняў, пашыраных сярод вернікаў праваслаўнай царквы, быў закатаваны іўдзеяміСловарь исторический о святых, прославленных в Российской Церкви. — СПб., 1862. — С. 60.. Днём памяці ў праваслаўнай царкве выступае .

Шанаванне Гаўрыіла Беластоцкага крытыкуецца як прыклад крывавага паклёпу на яўрэяў і прапаганды антысемітызму. Не знойдзена ніякіх архіўных матэрыялаў аб гісторыі Гаўрыіла. Мяркуецца, што легенда пра Гаўрыіла не мае рэальнай асновы і была сканструявана ў 1720-х гадах пасля адшукання мошчаў.

Жыццеапісанне паводле царкоўных крыніц

У выдадзенай у 1815 годзе 6-й частцы «Гісторыі расійскай іерархіі» архімандрыт Амвросій (Арнацкі) (будучы епіскап Пензенскі і Саратаўскі) са спасылкай на манастырскія запіскі Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра паведамляў, што Гаўрыіл нарадзіўся ў 1684 годзе ў вёсцы каля горада Заблудава ў тагачасным Вялікім Княстве Літоўскім, а ў 1690 годзе быў выкрадзены «жыдам Арандарам» з той жа вёскі, закатаваны і выкінуты ў поле на з’ядзенне птушкам. Бацькі Гаўрыіла адшукалі цела і пахавалі яго ў . Праз 30 гадоў мошчы былі знойдзены цэлымі і пастаўлены ў царкоўны склеп, а 9 мая 1775 года мошчы нятленныя былі з Заблудава перанесены ў Слуцкі манастыр архімандрытам названага манастыра Міхаілам КазачынскімАрхимандрит Амвросий. История Российской иерархии, ч. VI.  — М., 1815. — С. 149.. Амаль у такім жа выглядзе гісторыя пра выкраданне і забойства Гаўрыіла Беластоцкага «жыдам-арандатарам» пераказана ў «Слоўніку гістарычным пра святых, праслаўленых у Расійскай Царкве, і пра некаторых падзвіжнікаў благачэсця, мясцовашанаваных» (Санкт-Пецярбург, 1862).

У артыкуле Яраслава Харкевіча і Валерыя Чарапіцы ў Праваслаўнай энцыклапедыі, выдадзенай у 2005 годзе, гаворыцца, што бацькі Гаўрыіла адшукалі цела і пахавалі яго на могілках у роднай вёсцы. Мучаніцкая смерць Гаўрыіла стала прадметам судовага разбору, вынікі справы былі запісаны ў «кнігах праўных магдэбургіі Заблудаўскай». Падчас эпідэміі ў 1720 годзе мясцовыя жыхары стараліся хаваць памерлых дзяцей побач з магілай Гаўрыіла. Паводле легенды, падчас аднаго з такіх пахаванняў выпадкова зачапілі труну Гаўрыіла і знайшлі яго нятленныя мошчы. Іх перанеслі ў крыпту Зверкаўскай царквы. У 1746 годзе царква згарэла, але мошчы Гаўрыіла засталіся непашкоджанымі. Абгарэла толькі ручка дзіцяці, у тым жа годзе мошчы перанеслі ў Заблудаўскі Успенскі манастыр, пасля перанясення мошчаў ручка дзіцяці цудоўным чынам зажыла і пакрылася скурай. У 1755 годзе мошчы з Заблудава былі перанесены ў Слуцкі манастыр. Сілабічныя віршына грабніцы Гаўрыіла: «Арендарь — жид из Зверков, Выбравши годину, Апреля одиннадцатого Схватил мя детину На свой воз и завезли До Белого Стоку, Где первее кровь мою Пущали из боку; A потом мя вкинувши До темнаго лиоху, Пудцадлами стощали Кровь с мене по троху. Жид арендарь из Зверков Шутко прозывался, Мучили, поки с Бресци Весь кагал собрался. Собравшися шайками Везде мя ранили, Аж даже конечнее Кровь с мене стащили. Умертвивши, на части Не дробили тело, Ho на ниву у жито Выкинули цело». У выдадзенай у 1913 годзе брашуры, якую прыпісваюць Уладзіміру Далю, «Запіска пра рытуальныя забойствы» паведамляецца, што ў «Мінскай губерні, каля Слуцка, у Свята-Траецкім манастыры, спачываюць мошчы дзіцяці Гаўрыіла, закатаванага ў 1690 годзе жыдамі. У надпісе расказаны ўсе падрабязнасці гэтага здарэння; злачынства ўчынена ў Беластоку, труп знойдзены ў густым хлебе, са звычайнымі ў гэтых выпадках знакамі. Сабакі адкрылі лаем сваім цела дзіцяці, прызнанага пасля мясцовым угоднікам. У гонар яго складзены малебныя песні, вядомыя пад назвай трапара і кандака. Яўрэй, арандатар Шутка, быў галоўным забойцам. Пра судовае вядзенне гэтай справы помнікаў не засталося праз пажары».

На афіцыйным партале Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, а таксама ў артыкуле Яраслава Харкевіча і Валерыя Чарапіцы ў Праваслаўнай энцыклапедыі біяграфія Гаўрыіла прыводзіцца з шэрагам іншых падрабязнасцей. Паведамляецца, што Гаўрыіл нарадзіўся 22 сакавіка (2 красавіка) 1684 года ў вёсцы Зверкі, каля мястэчка Заблудава пад Беластокам (Рэч Паспалітая, цяпер — Польшча) у сям’і праваслаўных сялян Пятра і Анастасіі Гоўдзель. 11 красавіка 1690 года, у той час, як маці дзіцяці насіла абед у поле ягонаму бацьку, шасцігадовы хлопчык, які застаўся без нагляду, знік, а праз некалькі дзён быў знойдзены мёртвым у полі. У адсутнасць бацькоў мясцовы яўрэй-арандатар, «сябра зацятай іўдаісцкай секты» Шутка, прылашчыўшы дзіця, павёз яго з сабой у Беласток, дзе (у шэрагу версій, сумесна з іншымі мясцовымі іўдзеямі) дзевяць дзён падвяргаў хлопчыка рытуальным катаванням, якія імітавалі Мукі Хрыстовы: прыбіў за рукі і за ногі да сцяны і пракалоў бок, выпусціўшы такім чынам кроў. Пасля смерці дзіцяці яго цела было выкінута катамі ў поле. Бадзяжныя сабакі не толькі не накінуліся на цела, але і на працягу трох дзён адганялі ад яго птушак. Гаўрыіл быў пахаваны каля могілкавай царквы ў Зверках. Мучаніцкая смерць яго наступіла 20 красавіка (паводле юліянскага календара) і святкуецца цяпер 3 мая. Праз трыццаць гадоў, у 1720 годзе, падчас чарговага пахавання была выпадкова закранута труна Гаўрыіла і было выяўлена, што цела яго не сатлела. Гэтая вестка разнеслася сярод праваслаўных і ўзмацніла шанаванне мучаніка. Мошчы перанеслі ў царкоўную крыпту ў вёсцы Зверкі. У 1746 годзе гэтая царква згарэла, але мошчы Гаўрыіла ўцалелі.

У чатырох выданнях (1862, 1865, 1882, 2008) кнігі Філарэта (Гумілеўскага) «Рускія святыя, шанаваныя ўсёй царквой або мясцова» змешчана «Пакута Гаўрыіла дзіцяці»Филарет (Гумилевский). Русские святые, чтимые всею церковию или местно : опыт описания жизни их / [соч.] Ф. А. Ч. — Чернигов : Губ. тип., 1861—1864. — 23 см. — 1862, апрель. — 1862. — 138, II с. / МѢСЯЦЪ АПРѢЛЬ. 20. Во тотъ же (20) д. страданіе младенца. — С. 88—90. Филарет (Гумилевский). Русские святые, чтимые всею церковию или местно : опыт описания жизни их / соч. Филарета, архиеп. Черниговского. — 2-е изд., с доп. — Чернигов : Тип. Ильинского монастыря, 1865. — 24 см. [Отд-ние 1 : Январь, февраль, март и апрель]. — 1865. — , VI, 568, VII с. / МѢСЯЦЪ АПРѢЛЬ. 20. Во тотъ же (20) д. страданіе младенца. — С. 517—519.Филаретъ Черниговскій. Русскіе святые, чтимые всею церковію или мѣстно: Опытъ описанія жизни ихъ — 3-е изд. — СПб.: Изд. книгопродавца И. Л. Тузова, 1882. — Т. 1. Январь, февраль, мартъ, апрѣль. МѢСЯЦЪ АПРѢЛЬ. 20. Во тотъ же (20) д. страданіе младенца. — С. 517—519., у іх, у кнізе Дзімітрыя (Самбікіна) «Месяцаслоў святых, усёй Рускай царквой або мясцова шанаваных і паказальнік святкаванняў у гонар ікон Божай Маці і св. угоднікаў Божых у нашай айчыне» (1898)Димитрий (Самбикин). Месяцеслов святых, всей Русской церковью или местно чтимых и указатель празднеств в честь икон Божией Матери и св. угодников Божиих в нашем отечестве / [Сост. D. Самбикин]. — Вып. 1-12 : [в 14 т.]. — Тверь : Тип. Губерн. Правления, 1893—1902. / Вып. 8: Апрель. — 1898. — VII, 214 с. (Авт. в книге не указан). / С. 127—132 і на афіцыйным партале Беларускага экзархата сцвярджаецца, што справа «пра забойства хлопчыка Гаўрыіла» разбіралася ў судзе Заблудава, і злачынцы панеслі заслужанае пакаранне: «Пра гэта хто хоча падрабязна ведаць, адсылаем да кніг праўных магдэбургіі Заблудаўскай, кажа старадаўні запіс»апошняя частка: «говорит старинная записка» — адсутнічае на сайце: Святой Гавриил . Официальный портал Белорусской православной церкви..

У 1919 годзе савецкі юрыст Іван Шпіцберг пісаў пра тое, што «Праўныя (гэта значыць метрычныя) кнігі Заблудаўскай магдэбургіі», на якія робіцца спасылка ў «Жыціях святых», не захаваліся, і сама асоба Гаўрыіла і абставіны працэсу становяцца міфічныміШпицберг И. А. Отзвуки дела Бейлиса : Дело об антисемитской агитации в московском соборе Василия Блаженного в связи с обнаружением в нём усыпальницы «мученика Гавриила» // Журнал «Революция и церковь». — М.: Народный комиссариат юстиции РСФСР, 1919. — № 6—8. — С. 62—76, 71Шпицберг И. Н. Святой отрок Гавриил : Средневековая бейлисиада (Дело об антисемитской агитации в Моск. соборе Василия Блаженного в связи с обнаружением в нём усыпальницы мученика Гавриила). — Москва : Атеист, 1923. — 16 с. : ил.; 26 см. / С. 11 .

Гісторыя кананізацыі

У 1755 годзе мошчы святога былі перанесены хрэсным ходам у Слуцкі Свята-Троіцкага манастыр. Труна з целам Гаўрыіла ляжала адкрытай, цела было паколата. Да ракі (грабніца, у якой захоўваюцца мошчы святых) была прымацавана таблічка: «Мошчы дзіцяці Гаўрыіла Гаўдалючэнкі з вёскі Зверкі графства Заблудаўскага, народжанага 1684 года сакавіка 22 дня, а закатаванага ад жыдоў у Белым Стоку 1690 года красавіка 20 дня. Пра гэта, хто хоча падрабязней ведаць, адсылаецца да кніг праўных Магдэбургіі Слуцкай. 1755 года мая 9 дня, за шчаслівым княжаннем найяснейшага князя Іераніма».

Розныя аўтары пра кананізацыю Гаўрыіла паведамляюць супярэчлівыя звесткі. У артыкуле Яраслава Харкевіча і Валерыя Чарапіцы ў Праваслаўнай энцыклапедыі напісана, што Гаўрыіла кананізавала ў 1820 годзе РПЦ. На афіцыйным сайце Беластоцкага сабора Мікалая Цудатворца, у якім цяпер захоўваюцца мошчы Гаўрыіла, без указання першакрыніц і спасылак гаворыцца, што ў 1820 годзе ў стагоддзе адкрыцця мошчаў мучанік Гаўрыіл быў прылічаны да ліку святых, акт кананізацыі абвясціў патрыярх Канстанцінопальскі Грыгорый V. Гісторык Рускай царквы Яўген Галубінскі ў фундаментальнай працы «Гісторыя кананізацыі святых у Рускай Царкве» (1903) піша, што ніякай афіцыйнай кананізацыі ад імя Найсвяцейшага сінода дзіцяці Гаўрыіла не было нават як мясцовашанаванага святогаГолубинский Е. Е. История канонизации святых в Русской Церкви.  — М., 1903. — С. 320. Даследаванні Галубінскага пра адсутнасць кананізацыі Найсвяцейшым сінодам Гаўрыіла пацвярджае сябра Найсвяцейшага сінода з 1819 года, мітрапаліт Маскоўскі Філарэт (Драздоў). У адным са сваіх твораў, напісаным у 1820-х гадах з нагоды ўнясення Гаўрыіла ў «Слоўнік гістарычны пра святых угоднікаў праваслаўнай расійскай Царквы», на падставе сведчання «Гісторыі Іерархіі» Філарэт піша, што «ні гэтая гісторыя, ні царкоўны склеп (пра які згадвалася пры апавяданні пра знаходжанне мошчаў Гаўрыіла), ні архімандрыт Казачынскі не маюць права прылічаць да ліку святых».