Віктар Раманавіч Шаўкалю́к () — беларускі артыст аперэты (лірычны тэнар). Заслужаны артыст БССР (1968).

Біяграфія Скончыў студыю пры Ленінградскім тэатры імя Ленінскага камсамола ў 1947 годзе. Працаваў у розных тэатрах краіны. 3 1962 года працаваў у Магілёўскім абласным тэатры музычнай камедыі, у 1970—90 гадах — у Дзяржаўным тэатры музычнай камедыі Беларусі.

Творчасць Віктар Шаўкалюк быў камедыйным акцёрам яскравага таленту, творчая палітра якога вызначалася разнастайнасцю вострахарактарных вобразаў. Сярод партый у беларускім рэпертуары: Трынтрава, Віктор, Пустарэвіч, Даніла, Цар («Рабінавыя каралі», «Пяе „Жаваранак“», «Паўлінка», «Тыдзень вечнага кахання», «Сцяпан — вялікі пан» Ю. Семянякі), Мацей («Несцерка» Р. Суруса). 3 іншых роляў: Боні і князь Валяпюк, Зупан («Сільва», «Марыца» І. Кальмана), барон Зета («Вясёлая ўдава» Ф. Легара), Амедэй і Фальк («Лятучая мыш» І. Штрауса), Яшка-артылерыст («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава) і інш.

Крыніцы

Літаратура