Кафедральны капі́тул, або кафедральная капітула (ад ) — калегіяльны дарадчы орган пры біскупе па кіраванні епархіяй і кафедральным касцёлам.
Агульная характарыстыка Кафедральны капітул з'яўляўся калегіяльным органам, які складаўся з прэлатаў і канонікаў. Паводле царкоўнага права, без згоды капітула біскуп не мог ажыццяўляць некаторыя важныя дзеянні. Пасля смерці біскупа капітул кіраваў дыяцэзіяй (выбіраў генеральнага вікарыя) да прызначэння новага біскупа. Члены капітула таксама праводзілі літургію ў кафедральным касцёле. Колькасны склад капітула ў розных дыяцэзіях адрозніваўся.
У Вялікім Княстве Літоўскім У Польшчы капітулы аформіліся як царкоўны інстытут у XIII стагоддзі. На іх узор ствараліся капітулы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Найбольш разгалінаваным быў капітул Віленскага біскупства. Ён быў утвораны разам з заснаваннем самой дыяцэзіі года.
Першапачаткова ён складаўся з двух прэлатаў — прэпазіта (пробашча) і дэкана (які меў права прызначаць святароў у кафедральны касцёл), а таксама з 10 канонікаў. Пазней былі ўведзены новыя пасады прэлатаў: у канцы XIV ст. — кусташ (хавальнік архіва), у 1435 годзе — архідыякан, у 1523 годзе — схаластык (кіраўнік школы) і кантар (кіраўнік хору). З часам усталявалася наступная іерархія прэлатаў (ад вышэйшай пасады да ніжэйшай): прэпазіт, дэкан, архідыякан, кусташ, схаластык, кантар. Колькасць канонікаў да пачатку XVI ст. павялічылася да 12.
Канцлер біскупства лічыўся 13-м пазаштатным канонікам без права пераходу на прэлатуру, але з 1742 года ён стаў паўнапраўным членам капітула. Прэлаты і канонікі атрымлівалі даходы з пэўнай долі зямельных уладанняў касцёла. Члены капітула мелі намеснікаў — кафедральных вікарыяў. З канца XIV ст. капітул меў права суда ў справах, звязаных з касцёльнай маёмасцю, пазней яго судовыя паўнамоцтвы былі пашыраны. Пры капітуле для вядзення справаводства існаваў пісар (натарыус). Гаспадарчымі справамі і маёмасцю ведаў пракуратар, якім звычайна быў адзін з канонікаў.
Ва ўніяцкай царкве Аналагічныя органы — крыласы — існавалі і ва ўніяцкай царкве пры епіскапах. У іх склад уваходзілі архіпрэсвітар, архідыякан, скевафілакс, схаларх і хартафілакс.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Царкоўная структура Рымска-Каталіцкай Царквы Катэгорыя:Англіканства