Паста́ўскае радо́вішча глін — радовішча глін у Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля паўночна-ўсходняй ускраіны горада Паставы.

Характарыстыка Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі 1-й надпоймавай тэрасы ракі Мядзелкі. Разведзеныя запасы складаюць 3,68 млн. м³.

Гліны цёмна-бурыя, карбанатныя, пластычныя, з праслойкамі пяскоў і супескаў, з уключэннямі жвіру і галькі. Утрыманне гліністых часцінак драбней за 0,005 мм складае 31—67 %.

Магутнасць карыснай тоўшчы складае 0,5—4,8 м, ускрышы (пяскі, супескі) дасягаюць 2 м.

Выкарыстанне Гліны пры ўмове дабаўкі пяску-збядняльніку прыдатныя на выраб цэглы. Станам на 1985 год радовішча не распрацоўвалася.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Радовішчы глін Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Пастаўскага раёна