Паўвалкаўскае радо́вішча пяско́ў — радовішча пяскоў у Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Назва паходзіць ад урочышча Паўвалкі. Знаходзіцца каля паўднёвай ускраіны вёскі Лунна.

Характарыстыка Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Разведзеныя запасы складаюць 327 тыс. м³.

Пяскі шэрыя, буравата-шэрыя з плямамі ажалязнення, пераважна дробна- і сярэднезярністыя, палявашпатава-кварцавыя, месцамі гліністыя, з праслойкамі і лінзамі жвірыстых пяскоў. Утрыманне жвіру буйней за 5 мм складае 1 %, гліністых і пылаватых часцінак — 5—6 %.

Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) вагаецца ад 1 да 6 м, ускрышы дасягаюць 0,4 м.

Выкарыстанне Пяскі прыдатныя на выраб муровачных і тынкавальных раствораў, а таксама ў дарожным будаўніцтве. Станам на 1985 год радовішча не распрацоўвалася.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Геаграфія Мастоўскага раёна Катэгорыя:Радовішчы пяскоў Беларусі