Анастасі́я Мікала́еўна Каласо́ўская (нар. , Мінск) — беларускі архітэктар і педагог. Кандыдат архітэктуры (2005), дацэнт (2009). Рэктарка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 2026).
Біяграфія Нарадзілася года ў Мінску.
У 1998 годзе скончыла архітэктурны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці «Архітэктура», атрымаўшы кваліфікацыю «Архітэктар». У 2001 годзе скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя архітэктуры, рэстаўрацыя і рэканструкцыя гісторыка-архітэктурнай спадчыны». У 2005 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 2009 годзе атрымала вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Архітэктура». У 2023 годзе скончыла дактарантуру па спецыяльнасці «Архітэктура будынкаў і збудаванняў, гарадскіх і сельскіх паселішчаў, міжсяленных тэрыторый».
Працавала ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (БНТУ) асістэнтам, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры». З 2010 года займала пасаду намесніка дэкана архітэктурнага факультэта БНТУ.
У 2024 годзе перайшла на працу ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў на пасаду прарэктаркі па вучэбнай рабоце. года была прызначана рэктаркай акадэміі.
Навуковая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў — тэорыя і гісторыя архітэктуры, гісторыка-архітэктурная спадчына, мастацка-стылявыя напрамкі ў архітэктуры.
Аўтар 225 работ, апублікаваных у айчынных і замежных навуковых часопісах, зборніках, энцыклапедычных і перыядычных выданнях. Сярод іх 5 навучальных і даведачных выданняў. Вынікі сваіх даследаванняў прадстаўляла на 36 навуковых канферэнцыях, у тым ліку 32 міжнародных.
Удзельнічала ў распрацоўцы 4 навуковых тэм, у тым ліку ў рамках Дзяржаўных комплексных праграм навуковых даследаванняў «Гісторыя беларускай нацыі, дзяржаўнасці і культуры» і «Гісторыя, культура, грамадства, дзяржава».
З'яўляецца каардынатарам міжнародных праграм і праектаў з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі Расіі, Кітая, Азербайджана, Туркменістана, Узбекістана і Таджыкістана. Арганізатар і член журы міжнародных выставак і аглядаў-конкурсаў выпускных кваліфікацыйных работ па архітэктуры і дызайне.
Узнагароды Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — «за сумленную плённую працу і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў».
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся 25 лютага Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1975 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мінску Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты архітэктуры Катэгорыя:Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Гісторыкі архітэктуры Беларусі