Асаве́цкі кана́л, Крываль — меліярацыйны канал у Беларусі, які працякае па тэрыторыі Салігорскага і Любанскага раёнаў Мінскай вобласці. З’яўляецца левым прытокам Чырвонапалянскага канала (басейн ракі Прыпяці).
Даўжыня канала складае 40,4 км. Ён пачынаецца за 2 км на поўдзень ад вёскі Цясова Салігорскага раёна, а яго вусце знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад вёскі Камуна Любанскага раёна.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Салігорскага раёна Катэгорыя:Меліярацыйныя каналы Любанскага раёна Катэгорыя:Басейн Прыпяці