Тара Крыстан Ліпінская (; нар. 10 чэрвеня 1982, Філадэльфія) — амерыканская фігурыстка з адзіночнага катання. Алімпійская чэмпіёнка гулень у Нагана (1998), чэмпіёнка свету (Лазана 1997), двойчы перамагла ў фінале Гран-пры (1996, 1997). Завяршыўшы аматарскую кар’еру ў 1998 годзе, з’яўлялася на экране ў дзіцячых фільмах і серыялах, лядовых выступленнях да 2002 года, пазней стала каментатаваць фігурнае катанне ў тэлевізійных перадачах NBC.

У 1997 стала наймаладзейшай чэмпіёнкай свету, праз год — наймаладзейшай алімпійскай чэмпіёнкай, у абодвух выпадках была маладзейшай за легендарную нарвежку Соню Хені; першая ў гісторыі жаночых спаборніцтваў выканала камбінацыю ў 2 трайныя рытбергерыУ наступныя гады ўзрост удзельнікаў на міжнародных спаборніцтвах падвысілі з-за небяспекі для здароўя дзяцей..

Бацькі — Патрыцыя (у дзявоцтве Бразыняк) і Джэк Ліпінскі — мелі польскае паходжанне, з каталікоў. Матчыны бацькі былі з раёна Закапанага, а бацькавы з раёна Варшавы.

24 чэрвеня 2017 года выйшла замуж за тэлепрадзюсара Тода Капастасі (Kapostasy). Гадуе дзіця.

Гл. таксама Аліса Лю — наймаладзейшая чэмпіёнка ЗША.

Крыніцы

Спасылкі Figure Skating at the 1998 Nagano Winter Games: Women’s Singles Thomas Tarapacki. Tara Lipinski returns to the spotlight. The Am-Pol Eagle. Rose Minutaglio. Tara Lipinski Is Married! The Olympian Weds Todd Kapostasy in 'Ultra-Romantic' Charleston Nuptials. People, 2017-6-24

Катэгорыя:Спартсмены паводле алфавіта Катэгорыя:Фігурысткі ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1998 года Катэгорыя:Фігурысты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Актрысы тэлебачання ЗША Катэгорыя:Спартыўныя каментатары