Карл Людвіг Хенке (; , Дрэздэнка — , Квідзын) — нямецкі астраном-аматар.
Адкрыў два астэроіды. Першы, (5) Астрэя, адметны тым, што гэта быў першы астэроід, адкрыты пасля таго, як у 1807 годзе быў знойдзены апошні астэроід з першай чацвёркі (4) Веста. Іншыя астраномы пакінулі далейшыя пошукі астэроідаў, перакананыя, што астэроідаў агулам чатыры. У 1830 годзе Хенке пачаў свае пошукі, і праз пятнаццаць гадоў яны ўвянчаліся поспехам.
Астэроід (2005) Хенке названы ў яго гонар.
Катэгорыя:Астраномы Германіі