Пасяні́цкае радо́вішча супе́скаў — радовішча супескаў у Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі Пасянічы.
Характарыстыка Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі дняпроўскага ледавіка. Разведзеныя запасы складаюць 1,22 млн. м³.
Супескі жаўтавата-бурыя і шэрыя, шчыльныя, слабапластычныя, з праслойкамі і лінзамі дробнага жвіру і пяскоў. Утрыманне гліністых часцінак драбней за 0,01 мм складае 14—27 %.
Магутнасць карыснай тоўшчы (уся не пройдзена) вагаецца ад 1,3 да 10 м, ускрышы (пяскі) — 2,3—4,4 м.
Выкарыстанне Супескі прыдатныя на выраб аглапарыту. Станам на 1985 год радовішча не распрацоўвалася.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Геаграфія Пінскага раёна Катэгорыя:Радовішчы супескаў Беларусі