Пато́кі — балота пераважна вярховага тыпу на паўночным усходзе Полацкага раёна і часткова (60 га) у Расонскім раёне Віцебскай вобласці, у вадазборы ракі Палата.
Характарыстыка Плошча балота складае 3,2 тыс. га, у межах прамысловага паклада — 1,7 тыс. га. Глыбіня торфу дасягае 7 м, сярэдняя глыбіня складае 1,8 м. Ступень распаду арганічнага рэчыва складае каля 34 %, попельнасць — каля 3 %. На 1 студзеня 1984 года запасы торфу ацэньваліся ў 4,8 млн т. Пад торфам ёсць сапрапель.
Балота знаходзіцца ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта Катэгорыя:Балоты Віцебскай вобласці Катэгорыя:Балоты Полацкага раёна Катэгорыя:Балоты Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Палаты