1-ы Зарэчны завулак — завулак у мікрараёне Чыжоўка Заводскага раёна Мінска. Назва завулка можа быць звязана з яго знаходжаннем недалёк ад р. Свіслач. Пачынаецца ад скрыжавання з Чырвонаслабодскай вуліцай, ідзе на ўсход, перасякае Старобінскую вуліцу і Зарэчны тупік, потым робіць паварот на паўднёвы ўсход і заканчваецца скрыжаваннем з Нясвіжскай вуліцай. Забудова завулка носіць сядзібны характар1-ы Зарэчны завулак у архітэктурнай базе Рhotobuildings.

Цікавыя факты 1-ы Зарэчны завулак знаходзіцца на значнай адлегласці ад аднайменнай вуліцы, якая знаходзіцца ў былой вёсцы Малы Трасцянец, але гэта звязана з шырокай распаўсюджаннасцю слова «зарэчны» ў назвах вуліц. 1-ы Зарэчны завулак ёсць у шэрагу гарадоў Беларусі.

Крыніцы

Спасылкі 1-ы Зарэчны завулак на АТО.ВУ 1-ы Зарэчны завулак у базе Геадзэн 1-ы Зарэчны завулак у архітэктурнай базе Рhotobuildings

Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)