«Птушынае малако» або «Птушынае малачко» (, ) — кандытарскі выраб, малочны зефір з мяккім смакам, спачатку ванільным, пазней і з іншымі. Прадукцыя розных кандытарскіх кампаній.

Гісторыя

У Польшчы

Паводле пацверджанай іншымі крыніцамі інфармацыі, прадстаўленай кампаніяй E. Wedel, назва прадукту была вынайдзена Янам Ведэлем у 1936 годзе . . 10 ліпеня 1936 года гандлёвая марка «Птушынае малако» («Ptasie Mleko») была зарэгістравана пад нумарам 27069 разам з яе неактуальным варыянтам «Птушынае малачко» («Ptasie Mleczko»). Тэрмін дзеяння права на ахову гэтай гандлёвай маркі скончыўся 10 ліпеня 1956 года з-за яе непадаўжэння у ПРЛ на наступны тэрмін . На працягу шэрагу гадоў прадукцыя з гэтай назвай выпускалася рознымі вытворцамі. Існаваў таксама галіновы стандарт для гэтага тыпу кандытарскіх вырабаў .

У 1985 годзе Фабрыка «22 Lipca, раней E. Wedel» зарэгістраваў слоўна-вобразны таварны знак «d. E. Wedel Ptasie Mleczko» пад № 61591. У наступныя гады Польскае патэнтнае ведамства зарэгістравала слоўна-вобразныя таварныя знакі, якія змяшчаюць словазлучэнне «Ptasie Mleczko», ад імя розных кандытарскіх кампаній. Аргумент заключаўся ў тым, што словазлучэнне «ptasie Mleczko» з’яўляецца агульным тэрмінам для кандытарскіх вырабаў . Гэта азначала, што абарона такіх знакаў распаўсюджвалася толькі на іх знешні выгляд. Аднак ніхто не меў выключных правоў на саму назву. У кастрычніку 2003 года словазлучэнне «Ptasie Mleczko ®» было пададзена кампаніяй Cadbury Wedel у Ведамства інтэлектуальнай уласнасці Еўрапейскага Саюза і зарэгістравана ў жніўні 2005 года як таварны знак пад № 003475291 . У цяперашні час таварны знак належыць LOTTE Wedel sp. z o. o. З 2006 года кампанія Cadbury Wedel падала заяўку на рэгістрацыю словазлучэння «Ptasie Mleczko ®» у Польскае патэнтнае ведамства. Праз 8 гадоў, 30 чэрвеня 2014 года, гандлёвая марка была нарэшце зарэгістравана пад нумарам 266762 , Rocznik 2014, Nr 10, s. 128. .

З 2010года кампанія «E. Wedel» стала праваўласнікам зарэгістраванай гандлевай маркі ptasie mleczko на тэрыторыі Еўрасаюза.

У СССР і на постсавецкай прасторы

Рэцэпт савецкага птушынага малака (Птичье молоко) распрацаваны ў 1967 годзе Ганнай Чулковай, супрацоўніцай кандытарскага прадпрыемства ва Уладзівастоку .

Маскоўскі кандытар В. М. Гуральнік з рэстарана «Прага» у 1978 годзе выдумаў рэцэпт торта «Птушынае малако» (суфле на каржы, пакрытыя шакаладным глазурам). У 1982 годзе на яго атрыманы патэнт. Рэцэпт стаў класічным у СССР і ў розных версіях распаўсюджаны на ўсіх яго былых тэрыторыях. У 1993 расійскі патэнт на назву атрымала фабрыка РОТ фронт, зараз частка холдзінга «Объединённые кондитеры». Іншыя вытворцы вымушаны камбінаваць з назвай.

У Беларусі цукеркі тыпу «Птушынае малако» з лінейкай смакаў выпускае фабрыкі «Спартак» і «Камунарка». Торты і пірожныя з такой назвай масава робяць большасць кандытараў краіны.

Крыніцы Mikołaj Lech. Ptasie Mleczko — historia walki o znak towarowy [dostęp 2014-11-11].

Літаратура

Спасылкі

Wikinews: E. Wedel podpadł internautom, poszło o ptasie mleczko, 13 lutego 2012

Катэгорыя:Польская кухня Катэгорыя:Гандлёвыя маркі кандытарскіх вырабаў