Алеся Міхайлаўна Гетманава () — беларуская спартсменка (вольная барацьба), бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, чэмпіёнка свету сярод юніёраў. Майстар спорту міжнароднага класа па вольнай барацьбе.
Біяграфія Нарадзілася 19 верасня 2003 года ў Бабруйску. Яна выхаванка СДЮШАР прафсаюзаў «Спартак-2006», першым трэнерам быў Сяргей Лукомскі.
З 2017 года жыве ў Магілёве, трэніруецца ў Доме спорту ў Сяргея Мялькова.
Скончыла Магілёўскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву і атрымала дыплом трэнера.
Спартыўная кар’ера Першыя поспехі на міжнароднай арэне прыйшлі ў 2018 годзе, калі яна перамагла на Гімназіядзе і чэмпіянаце Еўропы сярод школьнікаў.
У 2019 годзе стала бронзавай медалісткай чэмпіянатаў свету і Еўропы сярод дзяўчат.
У студзені 2021 года стала чэмпіёнкай Беларусі сярод дарослых. У чэрвені 2021 года фінішавала пятай на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў Германіі, але ў жніўні 2021 года рэабілітавалася на чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Расіі, дзе яна здабыла залаты медаль у вагавой катэгорыі да 55 кг.
У жніўні 2023 года выйграла сярэбраны медаль на чэмпіянаце свету да 20 гадоў у Іарданіі.
У лютым 2024 года Алеся Гетманава стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па барацьбе ў Бухарэсце. У маі 2024 года ўпершыню стала пераможцай чэмпіянату Еўропы да 23 гадоў у вазе да 59 кг у Баку.
Дасягненні ГодТурнірГорадМесцаКатэгорыя2024Чэмпіянат ЕўропыБухарэст, Румынія 359 кг
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Спартсменкі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа