Людміла Эдуардаўна Камянкова () — беларускі юрыст, старшыня Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў (2011—2023).
Біяграфія Нарадзілася 28 красавіка 1956 года.
У 1980 годзе скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 1980—1981 гадах — стажор пракуратуры, памочнік пракурора Цэнтральнага раёна Магілёва. У 1981—1988 гадах — памочнік пракурора, старшы памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Магілёва. У 1988—1991 гадах — старшы памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Мінска. У 1991—1992 гадах — памочнік пракурора, пракурор аддзела агульнага нагляду пракуратуры МінскаКаменкова Людмила Эдуардовна.
У 1992—1999 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік упраўлення прававога забеспячэння знешніх сувязяў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У 1999—2008 гадах працавала ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку: у 1999—2000 гадах — начальнік аддзела прававога забеспячэння двухбаковых эканамічных адносін дагаворна-прававога ўпраўлення, у 2000—2001 гадах — начальнік аддзела міжнародных прававых пытанняў шматбаковага супрацоўніцтва дагаворна-прававога ўпраўлення, у 2001—2004 гадах — начальнік дагаворна-прававога ўпраўлення, з 2004 года па 14 жніўня 2008 года — начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення.
14 жніўня 2008 года прызначана суддзёй Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных ДзяржаўУказ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 года № 421 «О назначении Л. Э. Каменковой судьей Экономического Суда Содружества Независимых Государств». У 2009—2011 гадах з’яўлялася сакратаром Пленума Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў. З 15 снежня 2011 года па 2023 годПредседатели и секретари Пленума Экономического Суда СНГ — старшыня Пленума Эканамічнага Суда СНД.
Сям’я Муж — Віктар Сяргеевіч Камянкоў (нар. 1956) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук, Старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь (2001—2013). Сын — Глеб Віктаравіч Камянкоў. Сын — Аляксандр Віктаравіч Камянкоў (нар. 1985).
Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006)Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 красавіка 2006 года № 558 «Аб узнагароджанні Л. Э. Камянковай Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Крыніцы
Катэгорыя:Юрысты Беларусі