Дарагія і любімыя, або Чорны малойчык () Га-неегавім вега-неімім, одэр Дэр шварцэр юнгер-манчыкМожна перакласці: «Мілыя і любімыя…» — раман на ідышы аўтарства Якава Дзінесона, першы яго надрукаваны раман і першая мастацкая кніга (1877).
Шмуіл Нігер лічыць яе першым сентыментальным раманам і ўвогуле першым сучасным раманам у літаратуры на ідышы.
Гісторыя стварэння Выданы ў віленскай тыпаграфіі ўдавы і братоў Ромаў у 1877 годзе. Гісторыю напісання і выдання апавядаюць па-рознаму.
Першыя раманы Дзінезон стварыў у Магілёве, апісваў магілёўскія падзеі і ўражанні. З яго ўспамінаў вядома, што раней пачалося напісанне рамана «За грахі бацькоў, або Люстэрка для яўрэйскіх жанчын, крамніц і карчмарак», у аснове якога ляжала праўдзівае здарэнне. «Мілыя і любімыя» ён пачаў пазней. У 1877 годзе Дзінезон адправіўся ў Вільню, узяўшы з сабою два раманы ў рукапісах. Яны засталіся ў выдавецтве, але Дзінезон атрымаў грошы толькі за адзін першы, другі адклалі да лепшага часу. У выдавецтве пазнаёміўся з Айзікам Меерам Дзікам, які дабіўся для маладога пісьменніка ганарару такога, які атрымліваў сам. Праз 2 тыдні ён вярнуўся ў МагілёўJacob Dinezon’s Letter. Віленскі цэнзар Воль забараніў раман «За грахі бацькоў», бо ў ім былі паказаны яго сваякі, яго жонка была з Магілёва, — тады выдаўцы вырашылі друкаваць «Мілых і любімых»Цытрон.
Інакш выкладаюцца падзеі ва ўспамінах Цытрона, падобна сцвярджаюць у сваіх артыкулах Цынберг, Рэйзен і Майзель, што Дзінезон напісаў другі раман пасля забароны першага. У адной версіі — за 6 тыдняў ад пэйсаха да швуеса, у другой — менш чым за месяц. Шмуіл Ражанскі адкідае гэтую гісторыю, як несапраўдную. Літаратурны слоўнік пад рэдакцыяй Нігера і Шацкага таксама прызнае першую.
Прадмова
У кароткай прадмове Дзінезон гаворыць аб творчасці, пачынае прадмову эпіграфам з Гётэ: Ihr müsst mich nicht durch Widerspruch verwirren!Sobald man spricht, beginnt man schon zu irren
Змест Адна назва рамана — біблійнага паходжання (הַגֶאֱהָבִים וְהַגְעִימִים). Гэтыя словы сустракаюцца ў кнізе Самуіла, у беларускім перакладзе гучаць па-рознаму2 царстваў 1:23. У другой назве словы складаюцца з марфем германскага і славянскага паходжання. Другая назва больш пазнавальная. Раману папярэднічаюць два эпіграфы з Эклезіяста, урыўкі з вершаў 10:1 і 9:18 — «мёртвая муха робіць смярдзючым алей, і вылівае яго знаўца», «адзін грэшнік знішчыць шмат добрага»Пераклад Антонія Бокуна..
Падзеі адбываюцца ў 1840-я гады на ўскраіне Магілёва.
«Чорны малойчык» — увасабленне ўсякага зла і каварства. Каб займець багацці свайго цесця, ён пляце цэлую сетку хлуслівых даносаў супраць беднага Ёйсіфа, добрага і стараннага ешыботніка, які збіраецца ажаніцца са швагеркай «маладзёна», прыгожай і дабрадзейнай Розай. Ёйсіфа садзяць у турму. Роза не мае сіл ісці супраць волі сваіх бацькоў, якія ўпэўнены ў вінаватасці яе каханка, і з болем у сэрцы пагаджаецца выйсці замуж за аднаго дурачка, якога адшукаў для яе чорны ліхадзей. Ёйсіф правёў два гады ў турме, яго апраўдалі, ён вяртаецца ў самы дзень вяселля. Ён бачыць, што яго шчасце разбурана, і збіраецца зрабіць сабе смерць. Яго ратуе Рухама (Рэхама ў іншым вымаўленні), меншая сястра Розы, якая ведала яго яшчэ з маленства і таемна даўно кахала, яна надзелена ўсімі станоўчымі якасцямі душы. Ёйсіф едзе вучыцца за мяжу са згоды Рэхамы, якая абяцала яго чакаць. Праз 5 гадоў ён вярнуўся са ступенню доктара, а бацькі дзяўчат радасна яго прымаюць, бо яны ўжо ўпэўніліся ў злых учынках «чорнага». Ліхадзей задумаў страшную помсту, ноччу ён падпаліў дом свайго цесця. Ёйсіф ратуе Рэхаму, прастуджваецца і памірае. Рэхама таксама памірае ад гора. «Чорны малойчык» перавёў усе падазрэнні на аднаго зладзюжку, якога асудзілі замест яго, а сам ён жыве ў багацці, спакоі і пашане.
Асаблівасці Меер Пінес заўважае, што нешчаслівы канец — агульная рыса творчасці Дзінезона, вельмі пашыраная ва ўсёй яўрэйскай літаратуры. На думку Меера Пінеса, станоўчыя героі гавораць саладжава, рытарычна, а захапленне герояў любоўнымі пачуццямі выглядае не праўдападобна, незвычайна для ешыботнікаў і дзяўчат з набожнай сям’і. Ёсць рысы, уласцівыя толькі яго раннім творам: вялікі аб’ём, шматлікія адступленні, у тым ліку пазнавальныя. Цікавымі і рэалістычнымі лічыць Пінес другасных герояў.
Рэакцыя Раман стаў незвычайна папулярным і выдаваўся некалькі разоў. Першыя 10 000 асобнікаў разышліся хутка. Іўрыцкая прэса сустрэла яго маўчаннем, у выніку Дзінезон пастанавіў больш нічога не друкаваць і на доўгі час пакінуў літаратуру. Таксама ён быў незадаволены хваляй бульварных твораў, якая ўзнікла ўслед, і абвінавачваў сябе. Наступную кнігу «Камень спатыкнення» ён выдаў толькі праз 13 год.
Гіршбэйн успамінаў, што ў яго дзяцінстве раманам захапляліся і дзяўчаты, і хлопчыкі. Ён абуджаў пачуцці і перажыванні. Над ім пралілі многа слёз. С. Ан-скі малюе героя, які супакойвае сяброў і кажа, што ў сапраўднасці ўсё скончылася інакш: Ёйсіф акрыяў і ажаніўся, а ліхадзея адправілі на катаргу.
«Наўрад ці знойдзецца яўрэйская сям’я, у якой старыя і маладыя не плакалі над доляй бедных герояў… Імёны „чорнага“ Мойшэ-Шнеера і яго хеўры сталі хадзячай назвай», — піша Майзель у прадмове да варшаўскага выдання.
Заўвагі
Літаратура Jacob Dinezon — Chapter Three, Chapter Four jacobdinezon.com — паводле: Rozshanski, Shmuel. Jacob Dinezon: The Mother Among Our Classic Yiddish Writers. Translated by Miri Koral. Raleigh, NC: Jewish Storyteller Press, 2016. 140 pp. М. Я. Пинес. История еврейской литературы. Авторизованный пер. с немецкого С. С. Вермеля. М.: Универсальное книготоварищество Л. А. Столяр, типография Торгового дома «Мысль», 1913
Катэгорыя:Літаратурныя творы паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя творы на ідышы Катэгорыя:Раманы XIX стагоддзя Катэгорыя:Кнігі 1877 года Катэгорыя:Творы 1877 года