Станіслава Васільеўна Барычэўская () — беларуская закройшчыца, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.
Біяграфія Нарадзілася ў 1950 годзе. Па стане на 1974 год — член УЛКСМ.
У 1968 годзе скончыла сярэднюю школу, пасля чаго працавала спачатку вучаніцай закройшчыцы, а з 1969 года — закройшчыцай Пінскага камбіната верхняга трыкатажу. Па стане на 1987 год па-ранейшаму працавала на тым жа камбінаце на той жа пасадзе, была перадавіком вытворчасціБрестская область. — Минск: Беларусь, 1987. — 205 с. — С. 109..
Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання (1974—1979) ад Пінскай выбарчай акругі № 577 Брэсцкай вобласці, член Камісіі па таварах народнага спажывання Савета СаюзаДепутаты Верховного Совета СССР. 9 созыв. Издание Президиума Верховного Совета СССР. — М., 1974. — 550 с. — C. 75..
Дэлегат XVIII з’езда УЛКСМ (1978).
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання