Хася Дроры (іўр. חסיה דרורי‎; народжаная Чэрнікава; па мужу Купфермінц; 1 студзеня 1899, Гомель — 3 чэрвеня 1976, Кфар Йехезкель, Ізраіль) — ізраільская палітычная і грамадская дзяячка, дэпутатка Кнесэта 1-га склікання (1949—1951).

Біяграфія

Нарадзілася ў 1899 годзе ў Гомелі ў сям'і гандляра піламатэрыяламі Зуся Чэрнікава і яго жонкі Сімы, у сям'і было чацвёра дзяцей. Была актывістскай моладзевых сіянісцкіх рухаў Цэірэй Цыён і Гехалуц. Была членам Рабочага батальёна імя Іосіфа Трумпельдора. Вучылася ў яўрэйскай школе для дзяўчынак у Гомелі, пазней у мясцовай гімназіі, дзе панавала шавіністычная, юдафобская атмасфера. У 1918 годзе пераехала ў Адэсу, вучылася ў школе садоўнікаў, пазнаёмілася з будучым мужам Авіезэрам Купфермінцам אל מדף ספרי ההיסטוריה: חסיה דרורי אמרה את זה קודם. אל מדף ספרי ההיסטוריה (17 באוקטובר 2017). .

У 1922 годзе рэпатрыявалася ў Падмандатную Палестыну. У 1924 годзе была адной з заснавальнікаў паселішча Кфар Йехезкель. Была актывісткай прафсаюзнага руху Гістадрут і партыі МАПАЙ. У 1937 годзе была накіравана працоўным рухам з місіяй у ЗШАХася Дрори (рус.) на сайце Кнэсета.

У 1949 годзе абрана дэпутатам Кнэсета 1-га склікання, была членам камісіі па паслугах насельніцтву, мела рэпутацыю перакананай феміністкі. Праз 2,5 гады не прайшла на выбарах у наступны склад Кнэсета і займалася абсорбцыяй новых рэпатрыянтаў.

Памерла 3 чэрвеня 1976 году.

Спасылкі