Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (ЦНДІКВВР) — дзяржаўная ўстанова, якая забяспечвае навуковае рацыянальнае выкарыстанне і ахову водных рэсурсаў Рэспублікі Беларусь. Інстытут выступае галоўнай арганізацыяй па вядзенню Дзяржаўнага воднага кадастра і ключавым распрацоўшчыкам прыродаахоўчай нарматыўнай базы.

Гісторыя Створаны ў 1961 г. для распрацоўкі навуковых асноў рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў. За перыяд свайго існавання інстытут знаходзіўся ў падпарадкаванні розных міністэрстваў і ведамстваў: Акадэміі навук БССР (1961—1963), Дзяржплана БССР (1963—1966), Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР (1966—1989), Упраўлення міжрэгіянальнага размеркавання і комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў Камісіі па харчаванні і закупках Савета Міністраў СССР (1989—1991), Дзяржаўнага камітэта па экалогіі Рэспублікі Беларусь (1991—1994). З 1994 г. — у падпарадкаванні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць Асноўныя напрамкі дзейнасці інстытута:

распрацоўка і актуалізацыя планаў кіравання рачнымі басейнамі і водагаспадарчых балансаў; распрацоўка ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе (АУНА) інжынерных мерапрыемстваў у басейнах рэк; комплексная ацэнка і прагноз змянення стану водных рэсурсаў у натуральных і парушаных гаспадарчай дзейнасцю ўмовах навакольнага асяроддзя; даследаванне рэкрэацыйнага выкарыстання і патэнцыялу водных аб'ектаў; распрацоўка прыродаахоўных мерапрыемстваў па абароне паверхневых і падземных водных аб'ектаў з мэтай іх аднаўлення або захавання; распрацоўка і карэкціроўка схем і праектаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос вадацёкаў і вадаёмаў, зон санітарнай аховы паверхневых і падземных водазабораў; агульная ацэнка сучаснага экалагічнага стану рачных басейнаў, схільных падвышанай антрапагеннай нагрузцы; вядзенне дзяржаўнага воднага кадастра Рэспублікі Беларусь; навукова-арыентаваная адукацыя (аспірантура); міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва.

Таксама інстытут удзейнічае ў дасягненні мэт устойлівага развіцця і вядзе Рэйтынг экалагічнага развіцця рэгіёнаў РБ.

Структура Навуковыя аддзелы:

Аддзел гідралогіі і водаахоўных тэрыторый Аддзел паверхневых вод Аддзел нарміравання ўздзеяння на навакольнае асяроддзе Аддзел маніторынгу і дзяржаўнага воднага кадастра Аддзел гідраэкалагічных даследаванняў

Крыніцы

Спасылкі

Навуковыя публікацыі

Катэгорыя:Экалагічныя арганізацыі Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Беларусі