«Arirang» — шосты карэйскамоўны і дзясяты ў цэлым студыйны альбом паўднёвакарэйскага бойз-бэнда BTS. Ён быў выпушчаны 20 сакавіка 2026 года лэйблам Big Hit Music. Гэты альбом — першы рэліз гурта за больш чым тры гады, пасля таго, як гурт узяў перапынак, бо кожны з яго ўдзельнікаў праходзіў ваенную службу.

Каб прарэкламаваць альбом, BTS плануюць адправіцца ў сусветны тур Arirang, які пройдзе з красавіка 2026 года па сакавік 2027 года.

Крытычны прыём Майкл Крэг з The Guardian напісаў у сваёй чатырохзоркавай рэцэнзіі: «Пры 14 песнях усё крыху затухае, бо тэмы пачынаюць дублявацца, (але) на Arirang яны стварылі альбом, які пацвярджае іх статус найбуйнейшай поп-з'явы планеты, і гэтага больш чым дастаткова».

У рэцэнзіі на 8 з 10 Марыя Летыцыя Л. Гомес з часопіса Clash піша:«Чатырнаццаць трэкаў ствараюць больш сталы твор — такі, які замяняе глянцавыя, злёгку нахабныя сінглы «Butter» і «Dynamite» на нешта больш шматслойнае».

У станоўчай рэцэнзіі Пхё Кён Мін піша ў The Korea Times, што «Arirang разгортваецца не як зборнік асобных сінглаў, а хутчэй як старанна прадуманая гісторыя. Яго драматычнае развіццё сведчыць пра калектыўны намер злучыць мінулае з будучыняй праз шчырасць, а не абстракцыю».

Спіс трэкаў

Крыніцы

Катэгорыя:Альбомы 2026 года Катэгорыя:Альбомы BTS Катэгорыя:Альбомы на карэйскай мове