Барбара Мірыям Кшыжаньска–Чарнавеска (пол. Barbara Miriam Krzyżańska–Czarnowieska, нарадзілася 15 красавіка 1954 у Кракаве, памерла 22 лістапада 2007 у Антыёхіі, ЗША) — польская філолаг, паэтка, перакладчыца і блогерка.

Біяграфія Скончыла 5-ю агульнаадукацыйны ліцэй імя Аўгуста Віткоўскага ў Кракаве і польскі філалагічны факультэт Ягелонскага ўніверсітэта. У 1988–1992 гадах скончыла дактарантуру ў Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі .

У 1992 годзе яна эмігравала назаўсёды ў ЗША, дзе дэбютавала ў польскай абшчыне Каліфорніі з вершам «Мы прамаўляем танец». Была аўтаркай паэтычнага зборніка «Малітва на ад'езд з Кракава» (2002)Modlitwa na odjazd z Krakowa i wiersze zebrane w tomikach "Ofiarowanie" i "Klatka pełna marzeń" / Barbara Czarnowieska // katalog.nukat.edu.pl , а таксама кнігі «Перамагчы рак» (2008), у якой апісала ўласны досвед змагання з ракам грудзей у апошнія гады жыцця .

Кшыжаньска-Чарнавеска была прапрапраўнучкай польска-беларускага пісьменніка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (1808–1884), чый фарс-вадэвіль 1866 года «Пінская шляхта» яна пераклала на польскую мову . Прэм'ера п'есы ў яе перакладзе ў Польшчы адбылася на сцэне варшаўскага тэатра «Рампа» на Таргаўку ў верасні 2010 годаEncyklopedia, Asesor z Pińska [online], Encyklopedia teatru polskiego. Неаднаразова наведвала Люцынку, месца былой сядзібы Дуніна-Марцінкевіча, разам з іншымі нашчадкамі класіка беларускай літаратуры.

У 1999 годзе ёй паставілі дыягназ "рак". Яна падрабязна апісвала ход сваёй хваробы і сваё змаганне з ім у анлайн-дзённіку, імкнучыся падаць прыклад іншым жанчынам, каб яны не здаваліся пры аналагічных дыягназах. У 2005 годзе яна атрымала ўзнагароду польскіх карыстальнікаў Інтэрнэту ў конкурсе «Блог года» на сайце Onet.pl за свой блог «Перамагчы рак». У 2007 годзе яна вырашыла спыніць хіміятэрапію і планавала вярнуцца ў Польшчу.

Аднак не паспеўшы вярнуцца, Барбара Чарнавеска памерла 22 лістапада 2007 года ў Антыёхіі, акруга Лейк, і была пахавана на Ракавіцкіх могілках у Кракаве .

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кракаве Катэгорыя:Памерлі ў 2007 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках Катэгорыя:Паэты Польшчы

Зноскі