Лера Барадзіцкая або Барадзіцкі, поўнае імя Валерыя Раманаўна Барадзіцкая (; нар. , МінскJosh Landy with Lera Boroditsky on language and thought // Entitled Opinions with Robert Harrison, Nov 3, 2008.) — амерыканская псіхалінгвістка, спецыялістка па кагнітыўнай навуцы, прафесар, даследчыца ў галіне мовы і пазнання. Зрабіла вялікі ўнёсак у распрацоўку тэорыі лінгвістычнай адноснасці. Часопіс Utne Reader ў 2011 годзе назваў яе ў ліку 25 людзей, чые ідэі змянілі свет25 Visionaries Who Are Changing Your World 2011 // utne.com October 10, 2011.

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску ў яўрэйскай сям’і, якая эмігравала ў ЗША ў 1988 годзе. Атрымала ступень бакалаўра ў галіне кагнітыўнай навукі ў Паўночна-Заходнім універсітэце ў Эванстане, Ілінойс. Затым паступіла ў аспірантуру ў Стэнфардскім універсітэце, дзе атрымала ступень доктара філасофіі ў галіне кагнітыўнай псіхалогіі. Вяла даследаванні пад навуковым кіраўніцтвам Гордана Боуэра. Пазней там жа ў Стэнфардзе была выкладчыкам (assistant professor) кафедры псіхалогіі, філасофіі і лінгвістыкі. Станам на 2026 год яна з’яўляецца ад’юнкт-прафесарам (associate professor) кагнітыўных навук ва ўніверсітэце Каліфорніі ў Сан-Дыега.

Яе даследаванні дазволілі па-новаму зірнуць на спрэчнае пытанне, ці ўплывае мова, на якой мы гаворым, на наша мысленне (). Яна абапіраецца на пераканаўчыя прыклады міжмоўных адрозненняў у мысленні і ўспрыманні, якія выцякаюць з сінтаксічных або лексічных адрозненняў паміж мовамі. Так, у англійскай мове розніца паміж словамі «кубак» (cup) і «шклянка» (glass) грунтуецца на матэрыяле, з якога зроблены прадмет, у той час як у рускай мове розніца паміж падобнымі словамі вызначаецца формай прадметаAlan Yu. How Language Seems To Shape One’s View Of The World // npr.org January 2, 2014. Або, у іншым яе прыкладзе, носьбіты англійскай мовы ўспрымаюць час аналагічна іх уяўленню прасторавага гарызантальнага руху, у той час як носьбіты кітайскай мовы асацыююць цячэнне часу з вертыкальным рухам. Яна таксама сцвярджае, што гэтыя адрозненні не цалкам вызначаюць канцэптуалізацыю, бо носьбітаў адной мовы можна навучыць думаць гэтак жа, як носьбіты іншых моў, без неабходнасці вывучаць цалкам якую-небудзь іншую ​​мову. Такім чынам, паводле Барадзіцкай, родныя мовы могуць уплываць на пазнанне, але гэты ўплыў не абсалютны.

Яе даклады і лекцыі паўплывалі на даследаванні ў псіхалогіі, філасофіі і лінгвістыцы; у іх прыводзіліся доказы і факты ў процівагу распаўсюджанаму перакананню, што чалавечае ўспрыманне з’яўляецца ў значнай ступені ўніверсальным і не залежыць ад мовы і культуры.

Апроч навуковай працы, Барадзіцкая таксама чытае навукова-папулярныя лекцыі для шырокай публікі, яе працы асвятляюцца ў навінах і СМІ.

Публікацыі

Крыніцы