Ніл Мак-Элрой (, 30 кастрычніка, 1904 — 30 лістапада, 1972) — амерыканскі бізнесмен і дзяржаўны дзеяч. Быў прэзідэнтам Procter & Gamble і міністрам абароны ЗША з 1957 па 1959.
Біяграфія Нарадзіўся ў Бера, Агая ў сям’і настаўнікаў. Вырас у Цынцынаці. Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра ў 1925 годзе. Працаваў у аддзеле рэкламы кампаніі Procter & Gamble. Лічыцца распрацоўшчыкам першай сістэмы кіравання брэндамі. З 1940 года — кіраўнік рэкламнага аддзела. У 1943 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам па рэкламе і папулярызацыі тавараў. У 1948 годзе стаў прэзідэнтам Procter & Gamble. У 1955—1956 гадах узначальваў канферэнцыю Белага дома па пытаннях адукацыі.
У кастрычніку 1957 быў прызначаны прэзідэнтам Эйзенхаўэрам Міністрам абароны ЗША. Яго ўступленне ў пасаду адбылося 9 кастрычніка, праз некалькі дзён пасля запуску СССР першага спадарожніка. Падчас працы Макэлроя бюджэт міністэрства абароны склаў $41.1 мільярда ў 1958; $42.1 мільярда ў 1959 і $40.2 мільярда ў 1960. У 1958 годзе быў прыняты закон аб рэарганізацыі міністэрства абароны.
Пайшоў у адстаўку ў студзені 1960. Вярнуўся на працу ў Procter & Gamble. Памёр у 1972 годзе.